Аўгустоўскі канал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: а у → а ў, {{вызнч|1=Аўгустоўскі канал}} → '''Аўгустоўскі канал''' using AWB (7794)
Радок 3:
{{coord|53|52|N|22|58|E|display=title}}
[[Image:Gorczyca sluzowanie 2.jpg|thumb|220px|Шлюз Горчыца (Польшча)]]
{{вызнч|1='''Аўгустоўскі канал}}''' — гідратэхнічнае збудаванне 19 ст., на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] ([[Гродзенскі раён]]) і [[Польшча|Польшчы]]. Даўжыня 101,2 км, у межах Беларусі 22 км. Глыбіня 1,8 м. Праходзіць з [[Рака Нараў|р. Нараў]] па рэках [[Рака Бебжа|Бебжа]], [[Рака Нета|Нета]], далей праз азёры [[Возера Сайна|Сайна]], [[Возера Нецка|Нецка]], [[Возера Белае|Белае]], [[Возера Сцюдзёнае|Сцюдзёнае]], па [[Рака Чорная Ганча|р. Чорная Ганча]] ў [[Рака Нёман|Нёман]]. Беларуская частка канала налічвае 3 шлюзы — Нёмнава, Дамброўка, Валкушак (шлюз Кужынец - на мяжы Беларусі з Польшчай) і 2 плаціны. Шлюз у Нямнове самы вялікі - трохкамерны, даўжыня яго трох камер - 43,5 м. Астатнія шлюзы адна і двухкамерныя.
 
План па пабудове канала належаў [[Францішак Друцкі-Любецкі|Францішку Друцкаму-Любецкаму]] для стварэння воднага шляху з басейнаў [[Рака Вісла|Віслы]] і Нёмана да расійскх портаў на [[Балтыйскае мора|Балтыйскім моры]] ў абход тэрыторыі [[Каралеўства Прусія]], якае ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву "Аўгустоўскі канал", быў цалкам распрацаваны ў [[1824]] і прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер [[Горад Вэнтспілс|Вэнтспілс]]). У тым жа годзе прект ўхваліў расійскі імператар Алякандр І. Паводле першапачатковага праекта, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндавы мусіла скласці 395 км, але пабудавана было толькі 101,2 км, бо другая лінія канала па рэках Нёман—[[Рака Дубіса|Дубіса]]—Віндава (цяпер [[рака Вента|р. Вента]]) не была пабудаваная, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна развівацца чыгуначны транспарт.
Радок 9:
Праект распрацоўваўся і канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера [[Ігнацій Прандзінскі|Ігнація Прандзінскага]], які разлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончана праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананы да [[1830]] г. Будаўніцтва перапянялася за часам [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1830–1831]] г. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынера [[Тэадор Урбанскі|Тэадора Урбанскага]]) у 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў. Шлюзы Аўгустоўскага канала - сапраўдныя шэдэўры інжынернага мастацтва, пабудаваныя надзвычай дабротна і надзейна.
 
Канал выкарыстоўваўся для перавозкі мукі, солі, збожжа, крэйды, гіпсу і г.д. У [[Горад Аўгустаў|Аўгуставе]] быў пабудаваны буйны порт і спецыяльныя дарогі для коней, каб цягнуць баржы ўверх па цячэнні. Водная траса была разлічана на праход суднаў да 40 м у даўжыню, да 5 м у шырыню і здольных перавозіць да 10 тон (? неяк мала) грузу. З сяр. 19 ст. канал пачаў паступова прыходзіць у заняпад. З 1852 па ім сплаўлялі толькі лес, а з сярэдзіны 1860-х канал закінулі. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія войскі ўзарвалі тры шлюзы, каля дзесятка мастоў і восем плацінаў. Пасля Другой сусветнай вайны польская частка канала была адрэстаўраваная. Беларуская частка канала за доўгія гады ператварылася ва унікальнуюўнікальную экасістэму. У 1970-я на гэтай тэрыторыі быў створаны дзяржаўны [[Батанічны заказнік Сапоцкінскі|батанічны заказнік "Сапоцкінскі"]].
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь|410Г000146}}