Аагамія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аагамія''' — тып палавога працэсу (спосаб палавога размнажэння), пры якім зліваюцца розн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:55, 26 сакавіка 2012

Аагамія — тып палавога працэсу (спосаб палавога размнажэння), пры якім зліваюцца розныя па памерах, форме і паводзінах палавыя клеткі (гаметы) і ўтвараецца зігота.

Жаночая гамета — буйная, нерухомая (без жгуцікаў) яйцаклетка (яйцо). Мужчынская гамета (сперматазоід) — значна драбнейшая, звычайна рухомая (з 1 або некалькімі жгуцікамі), радзей без жгуцікаў (у некаторых ніжэйшых раслін і некаторьк вышэйшых ракаў) або прадстаўлена толькі генератыўным ядром унутры пылковай трубкі (у многіх голанасенных і ўсіх пакрытанасенных).

Аагамія ўласціва шматклетачным жывёлам, вышэйшым раслінам і многім ніжэйшым.

Літаратура

  • Аагамія // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.