Асірыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2+) (робат дадаў: ps:د آشور واکمني выняў: fa:آشور
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Асірыя}} → '''Асірыя''' using AWB (7794)
Радок 1:
[[Image:Map of Assyria.png|thumb|300px|Карта Новага Асірыйскага царства і яго экспансіі]]
{{вызнч|1='''Асірыя}}''': [[рабаўладальніцкі лад|рабаўладальніцкая]] дзяржава на тэрыторыі сучаснага Ірака. Існавала з 2-га тыс. да н.э. да 7 ст. да н.э. Палітычны і гаспадарчы цэнтр з сяр. 2-га тыс. да н.э. — г. Ашур (суч. Кал'ат-Шаргат).
 
Гісторыя Асірыі найбольш вядомая з 18 ст. да н.э. Дзяржава склалася на землях даўнейшага [[субарэйцы|субарэйскага]] ([[хурыты|хурыцкага]]) засялення. Каля 2-га тыс. да н.э. гэтыя плямёны змяшаліся з семіцкімі плямёнамі Паўднёвай Месапатаміі. Неўзабаве выгаднае геаграфічнае змяшчэнне Ашура зрабіла горад цэнтрам транзітнага гандлю паміж Паўднёвым Двухрэччам і Малой Азіяй. З сяр. 18 ст. да н.э. дзяржава пад уладай [[Вавілонія|Вавілоніі]] за часамі вавілонскага цара [[Хамурапі]], пазней, у 16—15 ст. да н.э. — пад уладай [[Мітані]]. Незалежнасць вернутая ў канцы 15—пач. 14 ст. да н.э. і створана моцная дзяржава на чале з [[Ашурбаліт]]ам; тады ж Асірыя падпарадкавала Вавілонію. Нашчадкі Ашурбаліта пачалі называць сябе царамі асірыйскімі. Пасля часовага заняпаду (12 ст. да н.э.) Асірыя аднавіла сваю магутнасць пры цары [[Тыглатпаласар I|Тыглатпаласары I]], вяла паспяховыя войны ў Вавілоніі, Паўночнай Сірыі, Фінікіі, нападала на Армянскае нагор'е (канец 12 —пач.11 ст. да н.э.). Рух [[арамейскія плямёны|арамейскіх плямёнаў]] аслабіў і раздзяліў дзяржаву, але ў 10—9 ст. да н.э. Асірыя ізноў вядзе заваёўныя войны з [[Вавілонія]]й, [[Урарту]], [[Мідыя]]й, [[Старажытная Сірыя|Сірыяй]], што стала прычынай чарговага заняпаду. Пасля рэформ [[Тыглатпаласар II|Тыглатпаласара II]] (8 ст. да н.э.) пачаўся новы перыяд заваёўных войнаў, за 100 гадоў была заваяваная ўся Пярэдняя Азія, такім чынам пры [[Тыглатпаласар III|Тыглатпаласары III]] (745—727 да н. э.) Асірыя ператварылася ў магутную ваенную дзяржаву, але ўнутрыпалітычная барацьба, і барацьба заваяваных народаў аслаблялі яе. Пры цары [[Ашурбаніпал]]е (сяр. 7 ст. да н.э.) Асірыя вяла працяглую вайну супраць кааліцыі дзяржаваў на чале з Вавілоніяй і Мідыяй, заняпала, была пераможаная (605 да н.э.) і спыніла сваё існаванне. Насельніцтва змяшалася з [[арамеі|арамеямі]] Месапатаміі.