Мікраліты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др Робот: хорошая статья es:Microlito
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Мікраліты}} → '''Мікраліты''' using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Мікраліты}}''' ({{lang-el|mіkrоs}} малы, маленькі + ''lіthos'' камень), дробныя дэталі складаных, састаўных прылад працы, якія вырабляліся з крэменю ў эпоху [[каменны век|каменнага веку]], пераважна ў [[мезаліт|мезаліце]]. Матэрыялам для мікралітаў служылі невялікія (5—30 мм) [[крэмень|крамянёвыя]] абломкі тонкіх вузкіх пласцін або адшчэпаў, што апрацоўваліся спосабам крутога рэтушавання іх краёў. Сярод мікралітаў вылучаюцца вастрыі некалькіх тыпаў і вырабы геаметрычна дакладных форм (сегменты, трохвугольнікі, прамавугольнікі, трапецыі), мікраразцы, рэжучыя ўстаўкі з прытупленым рэтушшу краем і інш. Мікраліты звычайна ўстаўлялі ў пазы касцяных ці рагавых апраў, у дрэўкі стрэл і наканечнікі дзідаў; з іх складалі лёзы кінжалаў, шыпы гарпуноў. Іх замацоўвалі ў прыладах з дапамогай смалы. Паводле наяўнасці на помніках некаторых тыпаў мікралітаў (трапецый) вызначаюць [[позні мезаліт]] (з 7-га тыс. да н.э.). Вытворчасць мікралітаў-характэрная рыса мікралітычных культур (тардэнуаза, каморніцкай, кудлаеўскай, рудавостраўскай, яніславіцкай і інш.). Пры раскопках трапляюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
{{літ|???{{крыніцы/БелЭн|10}}}}