Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up using AWB (7794)
Радок 19:
| Сайт =
}}
{{вызнч|1='''Аляксей Рыгоравіч МІТРАФАНАЎ}}''' (5(18) кастрычніка 1912, в. Асташкава Цвярской губ., цяпер у Цвярская вобл., Расія — [[{{ДС|18 красавіка]] [[|4|1988]]}}), беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1956).
 
Скончыў Ленінградскі інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў настаўнікам гісторыі, у Ленінградскім універсітэце. Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. У 1950—1982 у Інтытуце гісторыі [[АН БССР]], выкладаў у [[БДУ]]. Вывучаў жалезны век на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі. 3 1950-х даследаваў гарадзішчы [[Вязынка]] [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага р-на]], [[Збаравічы]], [[Лабеншчына]], [[Малышкі]], [[Навасёлкі]] і інш., сістэматызаваў і класіфікаваў старажытнасці [[культура штрыхаванай керамікі|культуры штрыхаванай керамікі]], зрабіў значны ўклад у распрацоўку канкрэтна-гістарычнага ўяўлення пра характэрныя асаблівасці матэрыяльнай культуры, грамадскі лад, гаспадарчую дзейнасць, паходжанне і этнічную прыналежнасць плямён гэтай культуры, сцвярджаў іх балтамоўны характар. Увёў у навуковы ўжытак паняцце [[днепра-дзвінская культура|днепра-дзвінскай культуры]] як адзінага этнакультурнага масіву паўноўнай Беларусі і Смаленшчыны. У 1960-я выявіў у паўночна-заходнім рэгіёне дняпроўскага басейна і ў Панямонні Беларусі некалькі дзесяткаў паселішчаў [[банцараўская культура|банцараўскай культуры]] і даследаваў некаторыя з іх (Гарадзішча Мядзельскага р-на, Гуры, Дзядзілавічы, Равячка). Аналіз сацыянальна-эканамічнага развіцця банцараўскага насельніцтва прывёў А.Р. Мітрафанава да высновы, што тэрыторыя сярэдняй і паўночнай Беларусі разам са Смаленшчынай складаюць адзіны культурна-археалагічны масіў, які належаў усходне-балцкай супольнасці. Навуковую каштоўнасць маюць вывучаныя ім жытлы наземнага і паўзямлянкавага тыпаў. Канструкцыйныя асаблівасці наземных жытлаў, на яго думку, мелі мясцовае паходжанне, а паўзямлянкі звязаны з уплывам культуры кіеўскага тыпу ([[Адаменка]], [[Тайманава]]). Адзін з аўтараў «Нарысаў на археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970). «Гісторыі Беларускай ССР» (т.1, 1972).