Алтар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызнч|1=алтар}} → '''алтар''' using AWB (7794)
Радок 1:
{{іншыя значэнні}}
[[Выява:Brockhaus and Efron Encyclopedic Dictionary b1 480-0.jpg|thumb|282px|Алтары]]{{вызнч|1='''алтар}}''' — у старажытныя часы алтаром называлася месца, на якім жрацы прыносілі ахвяраванні богу. Пазней, калі сталі будаваць пастаянныя [[бажніца|бажніцы]], так называлася галоўная ўсходняя частка гэтага будынка, у якой здзяйснялася богаслужэнне. У іўдзеяў алтары адрозніваліся паміж сабою па сваёй форме і архітэктуры ў залежнасці ад тых мэт, дзеля якіх яны служылі. У іх былі алтары для спальвання жывёлы і алтары бяскроўныя, на якіх спальвалі хлебныя дары і курылі [[фіміям]].<ref name="СкТв">Скарына Ф. Творы:… С. 162.</ref>
 
У [[хрысціянства|хрысціянскім]] царкоўна-рэлігійным кульце алтары з’явіліся толькі ў часы панавання рымскага імператара [[Канстанцін Вялікі|Канстанціна Вялікага]] ([[4 ст.]]), з [[5 ст.]] пачалі ўпрыгожваць алтар крыжам, а з часоў папы [[Рыгор VI, Папа Рымскі|Рыгора VI]] у [[каталіцтва|каталіцкай царкве]] стала звычаем будаваць у [[касцёл]]е па некалькі алтароў, адзін з якіх з’яўляўся галоўным. У [[праваслаўе|праваслаўнай царкве]] алтаром прынята называць частку храма, прызначаную для свяшчэннаслужыцеляў і аддзеленую ад сярэдняй часткі храма высокім [[іканастас]]ам.<ref name="СкТв"/>