Скіфы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат дадаў: bs:Skiti
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Скіфы}} → '''Скіфы''' using AWB (7794)
Радок 1:
{{індаеўрапейцы}}
{{вызнч|1='''Скіфы}}''' ({{lang-el|Σκύθαι}}) — агульная назва ў большасці качавых плямёнаў і народаў [[Еўразія|Еўразіі]] (ад [[Карпаты|Карпат]] да [[Алтай|Алтая]]), якія складаліся з розных [[Настратычныя мовы|настратычных]] (пераважна індаеўрапейскіх) этнамоўных груп. Пераважае меркаванне, што скіфы выкарыстоўвалі мовы паўночнаіранскай групы [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай сям'і]], а краіна, дзе пражывалі скіфы, стагоддзямі звалася Скіфія, затым назва неаднаразова мянялася.
 
Назва скіфы адносілася да асноўнага насельніцтва Паўночнага Прычарнамор'я ў VII ст. да н.э. — III ст. н.э. (еўрапейскія скіфы); у пашыраным сэнсе скіфамі называюцца таксама роднасныя ім іранамоўныя плямёны: сакі, масагеты, дакі і інш. (азіяцкія скіфы). Паводле [[Герадот]]а, скіфы называлі сябе скалотамі; яны падзяляліся на царскіх скіфаў, ваяўнічых скіфаў-вандроўнікаў і аселых скіфаў-земляробаў і аратых. Вандроўныя скіфы прыйшлі ў прычарнаморскія стэпы з Азіі, выцесніўшы кімерыйцаў, рабілі паходы ў Малую Азію, Сірыю, Палесціну, панавалі ў Пярэдняй Азіі. Плямёны скіфаў насялялі тэрыторыі паміж [[Дон]]ам і [[Дунай|Дунаем]], [[Крым]]; іх паўночная мяжа рассялення не высветлена. У Прычарнамор'і яны гандлявалі з Ольвіяй і іншымі грэчаскімі гарадамі-калоніямі, займаліся ганчарнай вытворчасцю, апрацоўкай жалеза, бронзы, золата. У V ст. да н.э. ў скіфаў існавала ваенная дэмакратыя (народны сход, савет старэйшын, племянныя правадыры) на стадыі пераходу да манархічнай дзяржавы.