Генерал-пракурор: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Генерал-пракурор}} → '''Генерал-пракурор''' using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Генерал-пракурор}}''', адна з вышэйшых дзяржаўных пасад у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], кіраўнік Урадаўнічага Сената, які назіраў за законнасцю дзейнасці ўрадавых устаноў.
 
Пасада генерал-пракурора заснавана [[Пётр I, імператар расійскі|Пятром I]] [[12 студзеня]] [[1722]] года. Яе папярэднікам, але з меншымі паўнамоцтвамі, была пасада [[генерал-рэвізор]]а, якая існавала ў [[1715]]—[[1718]] гадах. Першым генерал-пракурорам быў прызначаны [[Павел Іванавіч Ягужынскі|П. І. Ягужынскі]]. Генерал-пракурор першапачаткова з'яўляўся часткай сенацкай канцылярыі і ведаў сенацкім справаводствам; адначасова кіраваў пракуратурай, якая складалася з трохступеністай сістэмы кантролю над Сенатам і ўсімі адміністрацыйнымі і судовымі ўстановамі, — як цэнтральнымі, так і мясцовымі. Памагатым генерал-пракурора ў Сенаце з'яўляўся [[обер-пракурор]]. Кантроль за дзейнасцю органаў улады ажыццяўляўся праз падначаленых — пракурораў і фіскалаў.