Іаан Дамаскін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: eo:Johano de Damasko
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Іаан ДАМАСКІН''' (~[[675]], [[Дамаск]] — ~[[753]]) — багаслоў, філосаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы.
 
Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысціянскага веравызнання. Атрымаў рознабаковую энцыклапедычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным [[халіф]]а, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. [[іконапаклоннікі|іконапаклоннікаў]], абаронцам буйнога манастырскага землеўладання, адстойваў тэзіс аб перавазе духоўнай улады над свецкай, быў завяршальнікам і сістэматызатарам грэчаскай [[патрыстыка|патрыстыкі]]. Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове [[Арыстоцелева логіка|Арыстоцелевай логікі]], заклаў асновы схаластычнага метаду сярэднявечнай тэалогіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філасофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўным была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыклапедыя філасофскіх і багаслоўскіх звестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне сярэдневяковай [[схаластыка|схаластыкі]]. Традыцыя праваслаўнай кніжнасці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова». Яму ж прыпісваецца аўтарства трактату «[[граматыка славянскай мовы|Граматыка славянскай мовы]]»<ref>[[Граматыка друкарні Мамонічаў|Выдавалася]], м.інш., у [[друкарня Мамонічаў|друкарні Мамонічаў]] ([[1586]]).</ref>. Яго творы ў скарочаным выглядзе і перакладах былі пашыраны ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]], у славянскіх краінах і на [[Русь|Русі]]. У гісторыю літаратуры Іаан Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку [[канон, песнапенне|канона]]а, дапоўніў яе [[акраверш]]амі і ператварыў яе ў структуру, якая глыбока ўздзейнічала на ўяўленне чытача і слухача прадуманасцю і стройнасцю.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы… С. 182.</ref>
 
{{зноскі}}