Розніца паміж версіямі "Павел Пятровіч Валошын"

др
clean up, replaced: — 3 лістапада 1937 → — {{ДС|3|11|1937}}, {{вызнч|1=Павел Пятровіч ВАЛОШЫН}} → '''Павел Пятровіч ВАЛОШЫН''' using AWB (7794)
др (clean up, replaced: — 3 лістапада 1937 → — {{ДС|3|11|1937}}, {{вызнч|1=Павел Пятровіч ВАЛОШЫН}} → '''Павел Пятровіч ВАЛОШЫН''' using AWB (7794))
[[Выява:Paweł Wołoszyn.png|thumb|200px|Павел Пятровіч Валошын]]
{{вызнч|1='''Павел Пятровіч ВАЛОШЫН}}''' ([[28 чэрвеня|28 чэрвеня (10 ліпеня)]] [[1891]], в. Гаркавічы Сакольскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча) — [[{{ДС|3 лістапада]] [[|11|1937]]}}, Салаўкі, [[НКУС]]), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
 
У 1908—1912 працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 прызваны ў войска. Удзельнічаў у 1-ай сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жніўні 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай Арміі (у атрадзе Г. Катоўскага). У 1922 вярнуўся на радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. 31.7.1923 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у [[Беларускі пасольскі клуб]]. Стаў адным з заснавальнікаў [[БСРГ]], у 1926—1927 член яе ЦК. У 1926 увайшоў у [[КПЗБ]]. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927; на працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-і») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932 у СССР. Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сакавіка 1933 у Мінску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. Арыштаваны 1.9.1933 у Мінску па адрасе: Падгорны зав., д. 4, кв. 1 па справе «[[Беларускі нацыянальны цэнтр, справа|Беларускага нацыянальнага цэнтра]]». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. 9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956. Асабовая справа П. Валошына захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
64 554

праўкі