Галіна Сяргееўна Уланава: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Галіна Сяргееўна Уланава''' ({{lang-ru|Гали́на Серге́евна Ула́нова}}; 26 снежня 1909 (8 cтудзеня 1910...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:49, 30 сакавіка 2012

Галіна Сяргееўна Уланава (руск.: Гали́на Серге́евна Ула́нова; 26 снежня 1909 (8 cтудзеня 1910 г), Санкт-Пецярбург, Расійская Імперыя - 21 сакавіка 1998, Масква, Расійская Федэрацыя) — найвялікшая савецкая балерына, балетмайстар і педагог. Народная артыстка СССР (1951). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1974; 1980). Лаўрэат чатырох Сталінскіх (1941; 1946; 1947; 1950) і Ленінскай прэмій (1957).

Вучаніца Агрыпіны Ваганавай. У 1928-1944 артыстка Марыінскага (Кіраўскага) тэатра ў Ленінградзе, з 1944 па 1960 - Вялікага тэатра ў Маскве. Знакамітыя ролі ў «Жызель» Адана, «Папялушка» і «Рамэа і Джульета» Пракоф'ева, «Чырвоны мак» Р.Гліэра.

Адзіная балярына, якой пры жыцці былі ўсталяваныя помнікі ў Санкт-Пецярбургу (1984, скульптар Міхаіл Анікушын) і Стакгольме (1984, скульптар Алена Янсан-Манізер). У Галандыі быў выведзены гатунак цюльпанаў «Уланава».