Генадзь Мікалаевіч Айгі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Генадзь Мікалаевіч Айгі''' (прозвішча пры нараджэнні '''Лісін''', пазней змяніў прозвішча н...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:22, 30 сакавіка 2012

Генадзь Мікалаевіч Айгі (прозвішча пры нараджэнні Лісін, пазней змяніў прозвішча на радавое прозвішча Айгі; 21 жніўня 1934, Шаймурзіна, Батырэўскі раён, Чувашская АССР - 21 лютага 2006, Масква) — чувашскі паэт і перакладчык, па нацыянальнасці чуваш. Старэйшы брат чувашскай пісьменніцы Евы Лісінай, бацька кампазітара, скрыпача і музычнага дзеяча Аляксея Айгі, а таксама актрысы і віджэя Веранікі Айгі.

Адзін з лідараў савецкага авангарднага мастацтва 1960-1970-х гадоў. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю чувашскай паэзіі і чувашскай культуры ў свеце. Лаўрэат прэміі Андрэя Белага (1987), Пастэрнакаўскай прэміі (2000, першы лаўрэат), прэміі Французскай Акадэміі (1972), прэміі імя Петраркі (1993) і інш Камандор Ордэна літаратуры і мастацтва (1998).

Пераклады на беларускую мову

  • ARCHE-пачатак №10, 2009, "Паклон — спеву. 100 варыяцый на тэмы народных спеваў Паволжа". — С.34-55, пер. Дз.Дзмітрыеў, А.Арашонак.