Карапузікі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Карапузікі''' (''Histeridae'') — сямейства насякомых атрада цвердакрылых, якое ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:51, 31 сакавіка 2012

Карапузікі (Histeridae) — сямейства насякомых атрада цвердакрылых, якое ўключае больш за 3500 відаў, а ў беларускай фауне сустракаюцца каля 61 від, 20 родаў.

Распаўсюджанне

Галоўным чынам насяляюць у трапічных зонах.

Апісанне

Даўжынёй ад 1 да 25 мм, але звычайна іх памеры не перавышаюць 10 мм.

Марфалогія

Цела моцна склерытызаванае, шчыльнае, часцей выпуклае, авальнае або амаль круглае, радзей цыліндрычнае або плоскае. Вусікі каленчатыя, з доўгім асцюком, 6-7-сегментным жгутком і шчыльнай булавой. Галава цесна прылягае да пярэднегрудак, звычайна можа ўцягвацца ў і'. Пярэднегрудкі шчыльна прылягае да сярэднегрудак. Надкрылле абрубленае, не пакрывае пріпігідый і пігідый. Шчыток маленькіх памераў, часам нават незаўважны. Брушка з пяццю свабоднымі стэрнітамі. Тазікі расстаўленыя, асабліва шырока - заднія. Лапкі прызначаны для рыцця, шчыльна прыціскаюцца да цела (так робяць пры небяспецы). Формула лапак 5-5-5 (за выключэннем блізкіх родаў і сам род Acritus, у якіх заднія лапкі чатырох-сегментныя).

Зноскі