Віленскі манетны двор: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{*|Е}} → Е{{subst:націск}}, {{*|І}} → І{{subst:націск}} using AWB (7893)
др clean up using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''ВІ́ЛЕНСКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР}}''' — асноўны цэнтр манетнай прамысловасці [[ВКЛ]]. Існаваў з канца 15 ст. да [[30 снежня]] [[1667]]. Да вытворчасці Віленскага манетнага двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі [[Вітаўт]]а (1392—1430). Пры [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандру Ягелончыку]] выпускаў сярэбраныя манеты наміналам ад дэнара да гроша, пры [[Жыгімонт Стары|Жыгімонце Старым]] — паўгрошы і грошы, пры [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонце Аўгусце]] быў агульнадзяржаўным манетным дворам Рэчы Паспалітай, бырабляў наміналы ад дэнара да партугала (залатая манета), пры [[С. Баторый|Стэфане Баторыі]] выпускаў наміналы ад дэнарыя да дуката, пры [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонце Вазе]] — ад соліда да партугала, пры [[Уладзіслаў IV|Уладзіславе IV]] — партугалы, пры [[Ян II Казімір|Яне ІІ Казіміры]] — ад соліда да дуката. Да [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] [[1569]] манеты выпускаліся з выявай Пагоні на асобнай стапе. У час праўлення С. Баторыя з уніфікацыяй грашовай вытворчасці [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] на манеце адціскаліся гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага, а пры Яне ІІ Казіміры аднавілі Пагоню. Манеты Віленскага двара вылучаюцца па гербах падскарбіяў вялікіх літоўскіх або па знаках арандатараў двара.
 
== Гл. таксама ==