Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1500—1503): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др clean up using AWB (7794)
Радок 1:
{{ВКЛvsМасковія}}
{{вызнч|1='''ВАЙНА МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, 1500-1503}}''' — другая вайна Маскоўскай дзяржавы за ўсходнеславянскія землі, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ. У канцы 1490-х гадоў адносіны паміж Масквою і Вільняй настолькі абвастрыліся, што новы канфлікт з-за ўсходніх зямель ВКЛ стаў непазбежны.
 
== Гісторыя ==
Радок 7:
У [[1494]] г. быў заключаны новы мірны дагавор паміж суседнімі дзяржавамі. [[Іван III Васільевіч|Іван III]] і [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] змацавалі сваімі подпісамі дакумент, паводле якога «ліцвінскі» бок прызнаваў усе ад'езды «вярхоўскіх» князёў і далучэнне да Масквы іх уладанняў, а таксама адмаўляўся «на вечныя часы» ад прэтэнзій на [[Ноўгарад Вялікі]], [[Пскоў]], [[Цвер]], [[Разань]]. [[Іван III Васільевіч|Іван III]] у сваю чаргу пацвердзіў абавязацельства [[Васіль II|Васіля II]] не «вступатися» у [[Смаленск]]. Аднак гэтага мірнага дагавора хапіла толькі на 6 гадоў.
 
У [[XVI ст.]] [[Вялікае княства Літоўскае]] і Маскоўская дзяржава знаходзіліся ў стане вайны паміж сабою. Ваеннае сутыкненне зноў жа было справакавана дзейнасцю праваслаўных князёў пагранічных зямель княства. У канцы 90-ых гг. [[XV ст.]] на бок Масквы перайшлі князі [[Сямён Іванавіч Бельскі|Сямён Бельскі]], Сямён і Іван Мажайскія, [[Васіль Шамяціч]]. Пад уладай Рускай дзяржавы аказаліся багатыя воласці з гарадамі [[Ноўгарад-Северскі]], [[Чарнігаў]], [[Старадуб]], [[Гомель]] і інш. Такое развіццё падзей, натуральна, не магло не прывесці да ваеннага канфлікту. 1 сапраўды, [[14 ліпеня]] [[1500]] г. «зехалося войско литовское з московским на Ведрошы, и учинили межы собою бой и сечу великую, н побила Москва Литву» . Вынікам пераможнай для Маскоўскай дзяржавы вайны з'явіўся мірны дагавор 1503 г., па якому да Масквы афіцыйна былі далучаны [[Чарнігаў]], [[Ноўгарад-Северскі]], [[Гомель]], [[Бранск]], [[Пуціўль]], [[Старадуб]], [[Мцэнск]].
[[XVI ст.]], такім чынам, для Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага пачалося няўдала — са страты значнай тэрыторыі ўсходніх зямель. Аднак на гэтым беды не скончыліся.