Аляксандр Мікалаевіч Данілаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сірата0.
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Віцебскі ветэрынарны інстытут]] (1980). 3 1978 г. працаваў у Віцебскім абкаме, ЦК ЛКСМБ, СМ Беларусі. 3 1991 г. — галоўны спецыяліст, загадчык сектара вывучэння грамадскай думкі і прагназіравання, загадчык аналітычнага аддзела Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 3 1994 г. у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: загадчык сектара, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі. 3 1991 г. па сумяшчальніцтву вёў выкладчыцкую работу ў БДУ (з 2000 г. прафесар кафедры сацыялогіі). У 1995—2000 гг. быў членам Прэзідыума Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай АН Беларусі (1997), намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (1999), прэзідэнт Беларускага грамадскага аб'яднання «Сацыялагічнае таварыства» (2000), галоўны рэдактар часопіса «Сацыялогія».
 
Даследуе асноўныя кірункі і перспектывы сістэмнай трансфармацыі сучаснага грамадства, праблемы каштоўнасных арыентацый моладзі, методыкі аператыўнага вывучэння грамадскай думкі. Адзін з аўтараў навучальных дапаможнікаў па сацыялогіі, методыцы сацыялагічных даследаванняў, гісторыі сацыялогіі. З'яўляецца намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.