Розніца паміж версіямі "Польска-савецкая вайна"

няма тлумачэння праўкі
др (clean up, replaced: а у → а ў, {{вызнч|1=Польска-савецкая вайна}} → '''Польска-савецкая вайна''' using AWB (7893))
У перыяд адраджэння Польскай дзяржавы (1918-19) была створана Войска Польскае. Кіраўніцтва Польшчы на чале з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] не жадала абмяжоўвацца этнічнымі польскімі тэрыторыямі, імкнулася далучыць беларускія, літоўскія, украінскія землі да сваёй дзяржавы. У снежні 1918 дэкрэтамі польскага ўрада да Польшчы былі далучаны Бельскі павет Гродзенскай і Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губерняў.
 
У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Пачынаючы з [[14 лютага]] 1919 паўночная група польскіх войскаў пад камандаваннем генерала Вацлава Івашкевіча заняла большую частку Гродзенскай губерні, павяла наступленне ў напрамку [[Вільня|Вільні]] і [[Ліда]] — [[Маладзечна]], паўднёвая — на [[Баранавічы]] — [[Мінск]] і [[Кобрын]] — [[Пінск]], разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі [[Украіна|Украіны]]. [[22.4. красавіка]] 1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі [[Брэст]], [[Ваўкавыск]], [[Слонім]], [[Скідзель]], [[Шчучын]], Пінск, Баранавічы.
 
Урад [[РСФСР]] заявіў пратэст ураду Польшчы, ЦВК Расіі прыняў 1.6.1919 пастанову аб аб'яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Аднак спыніць наступленне польскіх войск не здолеў. 1.7.1919 апошнія разгарнулі паспяховае наступленне, а 8 жніўня занялі Мінск. У сярэдзіне жніўня яны кантралявалі практычна ўсю тэрыторыю [[Літбел|Літоўска-Беларускай ССР]], а таксама шэраг раёнаў Украіны. У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. [[Рака Бярэзіна|Бярэзіна]], на Украіне — па р. [[Рака Славечна|Славечна]] — г. Наваград-Валынскі — г. Магілёў-Падольскі.