Гай Юлій Цэзар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7794)
Радок 19:
}}
{{змест справа}}
{{вызнч|1='''Гай Юлій Цэзар}}''' ({{lang-la|Gaius Iulius Caesar}}<ref>Магчыма, яго прозвішча ў той час чыталася як ''Кайсар''</ref>; 12 ці 13 ліпеня 102 ці 100 да н.э. – 15 сакавіка 44 да н.э.) — выбітны рымскі ваенны і палітычны дзеяч. Ініцыятар стварэння першага трыумвірату з [[Пампей|Пампеем]] і [[Марк Ліцыній Крас|Красам]]. Пераможца і заваёўнік галаў. Пераможца ў [[Грамадзянская вайна 49 – 45 да н.э.|грамадзянскай вайне 49 – 45 да н.э.]] Пажыццёвы [[дыктатура|дыктатар]]<ref>[[Плутарх]]. Параўнальныя жыццяпісы. Цэзар, 57</ref>. Забіты ў выніку арганізаванага сенатарамі замаха на жыццё.
 
== Пачатак кар'еры ==
Радок 51:
У час гэтай вайны Цэзар правёў кампаніі ў [[Італія|Італіі]], [[Іспанія|Іспаніі]], [[Грэцыя|Грэцыі]] і [[Егіпет|Егіпце]].
 
10 студзеня 49 да н.э. Цэзар перайшоў праз памежную раку [[Рака Рубікон|Рубікон]] і хутка захапіў Рым, з якога паспеў збегчы ўвесь сенат на чале з Пампеям. Апошні вырашыў арганізаваць супраціў Цэзару ў Грэцыі і адплыў з Італіі. Цэзар спачатку правёў кампанію супраць пампеянцаў ў Іспаніі і толькі потым высадзіўся ў Грэцыі. Першыя некалькі бітваў былі беспаспяховымі для Цэзара, аднак ён здолеў перавесці ваенныя дзеянні з горыстага Эпіру (сучасная Албанія і заходняя Грэцыя) на узбярэжжаўзбярэжжа Эгейскага мора. Там адбылася галоўная бітва грамадзянскай вайны — [[бітва пад Фарсалам, 48 да н.э.|бітва пад Фарсалам у 48 да н.э.]], у якой Цэзар цалкам перамог армію Пампея. Пампей збег у Егіпет, але там яго схапілі і забілі па загаду егіпецкага цара. Пасля таго, як Цэзар прыплыў у Егіпет, ён умяшаўся ва ўнутрыегіпецкія інтрыгі на баку кандыдаткі на царскі трон Клеапатры. Пасля перамогі Цэзар пачаў афрыканскую кампанію на тэрыторыі сучаснага Туніса, дзе Цэзару супрацівіўся яго стары вораг [[Катон Малодшы]]. Катон скончыў жыццё самагубствам падчас аблогі крэпасці Утыка Цэзарам. Нарэшце, Цэзар правёў апошнюю кампанію — зноў у Іспаніі, дзе ён перамог апошніх пампеянцаў.
 
== Пасля грамадзянскай вайны. Забойства Цэзара ==
Радок 69:
 
== Ацэнка дзейнасці Цэзара ==
Праўленне Цэзара лічаць аднім з галоўных момантаў у працэсе пераходу ад [[Старажытны Рым|Рэспублікі]] да [[Рымская Імперыя|Імперыі]], бо менавіта ён пачаў таптаць рэспубліканскія дзяржаўныя звычаі і ўсталёўваць новыя. Выдатны гісторык, лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] [[Тэадор Момзен]] у сваёй фундаментальнай "Рымскай гісторыі" усімі сродкамі узвышаўўзвышаў Цэзара, паралельна прыніжаючы ўсіх сучасных яму палітыкаў, і перш за ўсё Пампея. Аднак лічыцца, што пазіцыя Момзена знаходзілася пад уплывам палітычных падзей у Германіі канца XIX стагоддзя. Шмат хто з гісторыкаў пачатку XX стагоддзя палемізаваў з Момзенам адносна яго поглядаў, і ў тым ліку адносна яго відавочна цэзарыянскай пазіцыі. У больш позніх, у тым ліку сучасных працах дзейнасць Цэзара ацэньваецца нейтральна і на фоне сучаснай яму вельмі складанай эпохі.
 
Ад [[кагномен]]а Цэзара паходзяць германская назва манарха ''kaiser'' і славянская ''цар''. У гонар Цэзара таксама названы месяц яго нараджэння (былы сэксцілійсексцілій), назва якога перайшла ў шмат еўрапейскіх моў.
 
{{зноскі}}