Васіль Шуйскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Адкат версіі 109732 аўтарства Ivan Kavalenka (размова)
Радок 1:
'''Васі́лій Шу́йскі''' (пры ўступленні на прастол '''Васі́лій IV Іаа́навіч''') ([[1552]] — 12 верасня [[1612]]) — цар і вялікі князь усяе Русі з [[1606]] па [[1610]]. Сын князя [[Іван Андрэевіч Шуйскі|Івана Андрэевіча Шуйскага]].
 
[[Выява:Basil IV.jpg|thumb|200px|left|Васіль IV Іаанавіч]]
 
== Біяграфія да ўзыходжання на царства ==
 
Баярын і кіраўнік Маскоўскай суднай палаты з [[1584]] года. [[Рында (збраяносец)|Рында]] з вялікім саадакам у паходах [[1574]], [[1576]], [[1577]] і [[1579]]. Ваявода [[Вялікі полк|Вялікага палка]] у паходзе да [[Горад Серпухаў|Серпухава]] летам [[1581]] года. Ваявода Вялікага палка ў паходзе да Ноўгарада ў ліпені [[1582]] года пры браце [[Андрэй Іванавіч Шуйскі|Андрэі]]. Ваявода палка правай рукі ў паходзе да Серпухава ў красавіку [[1583]] года. Ваявода смаленскі ў [[1585]]-[[1587]]. Па невядомых чынніках быў у недоўгачасовай спасылцы ў [[1586]] годзе.
 
Падчас пераследу [[Род Шуйскіх|Шуйскіх]] [[Барыс Гадуноў|Гадуновым]] з [[1587]] знаходзіўся ў спасылцы ў [[Горад Галіч, Кастрамская вобласць|Галічы]]. У [[1591]] Гадуноў, ужо не бачачы небяспекі ад Шуйскіх, вяртае іх у Маскву. З тых часоў Шуйскія ў цэлым паводзілі сябе лаяльна.
 
У [[1591]] вёў следства па справе [[Царэвіч Дзмітрый|царэвіча Дзмітрыя]]. Быўшы пад строгім наглядам Гадунова, Шуйский прызнаў чыннікам смерці царэвіча [[самазабойства]], няшчасны выпадак. З гэтага жа года ізноў уведзены ў Баярскую думу. Пасля гэтага быў ваяводай наўгародскім. Першы ваявода палка правай рукі ў войскі Мсціслаўскага ў Крымскім паходзе да Серпухава [[1598]].
 
Са студзеня [[1605]] прызначаны ваяводай палка правай рукі ў паходзе супраць [[Лжэдзмітрый I|Лжэдзмітрыя]] і ў бітве пад Дабрынічамі атрымаў перамогу. Аднак, не моцна жадаючы перамогі Гадунова, бяздзейнасцю даў узмацніцца самазванцу.
 
Пасля падзення Гадунова спрабаваў ажыццявіць пераварот, аднак быў арыштаваны і сасланы разам з братамі. Але Лжэдзмітрыю неабходна была баярская падтрымка, і ў канцы [[1605]] года Шуйские вярнуліся ў Маскву.
 
Падчас народнага паўстання [[17 мая]] [[1606]] года [[Лжэдзмітрый I]] быў забіты, а [[19 мая]] група прыхільнікаў Васілія Іванавіча «выгукнула» Шуйскага царом. Быў каранаваны 1 чэрвеня [[Наўгародская япархія|Наўгародскім]] мітрапалітам [[Ісідор, Мітрапаліт Наўгародскі і ўсяго Памор'я)|Ісідорам]]. Васілій Іванавіч даў крыжацалавальны запіс, які абмяжоўваў яго ўладу. У пачатку чэрвеня ўрад Шуйского абвясціў Барыса Гадунова забойцам царэвіча Дзмітрыя.
 
== Кіраванне ==
[[Image:Carowie Szujscy na sejmie warszawskim Jan Matejko 18 century.jpeg|366px|thumb|right|Прадстаўленне палоннага цара Васілія Шуйскага Сенату і Жыгімонту III у Варшаве 1611]]
 
Прыход Шуйского да ўлады ўзмацніў барацьбу сярод баярства і паміж паўднёвым і сталічным дваранствам, што прывяло да [[паўстанне Балотнікава|паўстанню пад кіраўніцтвам І. Балотнікава]]. У барацьбе з ім Шуйский высунуў праграму кансалідацыі ўсіх пластоў класа феадалаў, улічваючы іх інтарэсы ў палітыцы па сялянскім (Укладанне [[9 сакавіка]] [[1607]]), халопскаму (указы [[1607]]—[[1608]]), зямельнаму і фінансаваму пытанням.
 
Асобныя саступкі ў заканадаўстве аб халопах былі накіраваныя на раскол лагера паўстанцаў. Згуртаванне класа феадалаў да вясны [[1607]] і падтрымка найбуйнейшых гарадоў Паволжа і поўначы дазволілі Шуйскому ў кастрычніку 1607 разграміць паўстанне. Але ўжо ў жніўні [[1607]] пачаўся новы этап польскай інтэрвенцыі ў Расіі ([[Лжэдзмітрый II]]). Пасля паразы пад Волхавам ([[1 мая]] [[1608]]), урад Шуйскага быў абложаны ў Маскве. Да канца [[1608]] шматлікія раёны краіны апынуліся пад уладай Лжэдзмітрыя II. У лютым [[1609]] урад Шуйского склаў дагавор са [[Швецыя]]й, па якім за найманне швецкіх войскаў саступала частку рускай тэрыторыі.
 
З канца [[1608]] пачаўся стыхійны народны рух супраць польскіх інтэрвентаў, узначаліць які ўрад Шуйскага (у асобе камандуючага руска-швецкім войскам князя [[Міхаіл Васільевіч Скопін-Шуйскі|М. В. Скопіна-Шуйскага]]) здолеў толькі з канца зімы [[1609]]. Да сакавіка [[1610]] Масква і вялікая частка краіны былі вызваленыя. Але яшчэ ў верасні 1609 пачалася адкрытая польская інтэрвенцыя.
 
Паражэнне войскаў [[Дзмітрый Іванавіч Шуйскі|Дзмітрыя Шуйскага]] пад [[Клушынская бітва|Клушынам]] ад войска [[Жыгімонт III|Жыгімонта III]] [[24 чэрвеня]] [[1610]] і паўстанне ў Маскве прывялі да падзення Шуйскага. [[27 ліпеня|17 (27) ліпеня]] [[1610]] часткай баярства, сталічнага і правінцыйнага дваранства Васіль IV Іаанавіч быў зрынуты з пасаду і гвалтоўна пастрыжаны ў манахі. У верасні [[1610]] ён быў выдадзены польскаму гетману [[Жалкеўскі|Жалкеўскаму]], які вывёз яго ў кастрычніку пад [[Смаленск]], а пазней у Польшчу. Памёр у зняволенні ў Гастынском замку, у 130 вёрстах ад [[Варшава|Варшавы]].
 
== Шлюбы і дзеці ==
* князёўна Алена Міхайлаўна Рэпніна (+[[1592]]), дачка баярына князя Міхаіла Пятровіча Рэпніна
* (з 1608) князёўна Марыя Пятроўна Буйносава-Растоўская (+[[1626]]), дачка князя Пятра Іванавіча Буйносава-Растоўскага
** Ганна Васільеўна Шуйская (1609 - пам. у маленстве)
** Анастасія Васільеўна Шуйская (1610 - пам. у маленстве)
 
== Спасылкі ==
 
* [http://www.russia-today.narod.ru/past/gen/shuis_vas4.html Мінуўшчына Расіі: Продкі Васіля IV Іванавіча Шуйскага, цара ўсяе Русі] (да 10-го пакалення)
 
{{DEFAULTSORT:Шуйскі Васілій Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Персаналіі па алфавіту]]
[[Катэгорыя:Род Шуйскіх]]
[[Катэгорыя:Цары і вялікія князі усяе Русі]]
 
[[bg:Василий IV]]
[[bs:Vasilije IV, car Rusije]]
[[ca:Vassili IV de Rússia]]
[[da:Vasilij 4. af Rusland]]
[[de:Wassili IV. (Russland)]]
[[el:Βασίλειος Δ' της Ρωσίας]]
[[en:Vasili IV of Russia]]
[[fi:Vasili Šuiski]]
[[fr:Vassili IV Chouiski]]
[[hr:Vasilije IV., car Rusije]]
[[it:Vassili IV di Russia]]
[[nl:Vasili IV van Rusland]]
[[pl:Wasyl IV Szujski]]
[[pt:Basílio IV da Rússia]]
[[ru:Василий Шуйский]]
[[sh:Vasilije IV., car Rusije]]
[[sv:Vasilij IV av Ryssland]]
[[zh:瓦西里四世]]