Розніца паміж версіямі "Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч"

др
clean up using AWB (7794)
(афармленне, дапаўненне)
др (clean up using AWB (7794))
{{вызнч|1='''Сяргей Канстанцінавіч ПАЎЛОВІЧ}}''' ([[13 верасня|13(25) верасня]] 1875, в. Асаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) — [[{{ДС|16 верасня]] [[|9|1940]]}}, [[Вільня]]; Псеўданім: ''Паляшук''), беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.
 
З духоўнага саслоўя. Скончыў праваслаўную Віленскую семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губ. (1909—1912), у 1913—1918 інспектарам народных школ Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. З пачатку 1920-х жыў у Вільні. Член [[Беларускае навуковае таварыства|Беларускага навуковага таварыства]]; адзін з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]]. У 1925—1928 настаўнік і дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкі]] (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў часопіс для дзяцей «Снапок».
64 743

праўкі