Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/10000: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др афармленне
 
Радок 1:
{{вызнч|1='''Беларуская Вікіпедыя перасягнула мяжу 10 000 артыкулаў}}'''
 
У суботу, 15 сакавіка, сеціўны энцыклапедычны праект "«Вікіпедыя па-беларуску"» (be.wikipedia.org) перасягнуў мяжу 10 000 артыкулаў. Дзесяцітысячным стаў артыкул, прысвечаны [[Ева|Еве]].
 
"«Вікіпедыя па-беларуску"» існуе з канца жніўня 2006 г., развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове. За першыя 7 месяцаў свайго існавання праект стварыў больш за 3,5 тыс. артыкулаў, за мінулы год — больш за 6,5 тыс. артыкулаў з розных галін чалавечых ведаў.
 
Праект уваходзіць у склад шматмоўнага праекту "«Вікіпедыя"» (wikipedia.org), у рамках якога развіваюцца аналагічныя энцыклапедыі на 255 мовах свету. Найбуйнейшая з іх, "«Вікіпедыя па-англійску"», налічвае каля 2,4 млн. артыкулаў, у складанні якіх удзельнічалі і ўдзельнічаюць да 5 млн. добраахвотнікаў з усяго свету.
 
----
 
Таксама ў рамках "«Вікіпедыі"» з жніўня 2004 г. існуе праект, які карыстаецца альтэрнатыўнай нормай беларускай мовы, г.зв. "«тарашкевіцай"» (на сённяшні дзень там змешчана каля 8,8 тыс. артыкулаў).
 
----
 
Праект "«Вікіпедыя"» (www.wikipedia.org) існуе з 15 студзеня 2001 года як публічная універсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Фундатарамі праекта сталі два энтузіясты Джымі Уэйлс і Лары Сэнгер.
 
Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную шматступенную працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб'ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі. У 2002 годзе за аснову была ўзятая вікі–тэхналогіявікі-тэхналогія (ад гавайск.: ''wikiwiki'' — вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб-інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і планаваныя.
 
Не гледзячы на поўную свабоду правак, праект паказаў, што дасягнуць пастаўленай Д. Уэйлсам і Л. Сэнгерам мэты — стварыць поўную, аб'ектыўную і свабодную ад абмежаванняў на капіраванне энцыклапедыю, даступную на некалькіх мовах — магчыма. Праект з'яўляецца некамерцыйным і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з'яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc. (wikimediafoundation.org).
Радок 21:
Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпедыі рэгулюецца ліцэнзіяй [[GNU Free Documentation License|GNU FDL]] і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія дазваляе свабодна змяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадскасцю інфармацыю пасля ўнясення якіх-небудзь змен і дапаўненняў (copyleft). Пры гэтым стваральнікі Вікіпедыі настойліва заклікаюць не размяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, без згоды праваўладальнікаў.
 
Самым вялікім з моўных раздзелаў энцыклапедыі з'яўляецца англійскі (en.wikipedia.org), ён налічвае больш за 2,2 мільёны артыкулаў (для параўнання — вядомая “Брытанская«Брытанская Энцыклапедыя”Энцыклапедыя» у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя “Вялікай«Вялікай Савецкай Энцыклапедыі”Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Другая па велічыні Вікіпедыя — на нямецкай мове — больш за 720 тысяч артыкулаў. Усяго ў Вікіпедыі існуе больш за 250 моўных раздзелаў, аднак з іх толькі каля 70 пераадолелі колькасць у 10 тысяч артыкулаў сярод іх цяпер і беларускі раздзел.
 
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Прэс-рэлізы]]