Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Вадзім Анатолевіч ДЗЕВЯТОЎСКІ''' (нар. [[20 сакавіка]] [[1977]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[Лёгкая атлетыка|лёгкаатлет]] (кіданне молата). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (1998).
 
Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету сярод юніёраў да 20 гадоў (1996 г., [[Сідней]], Аўстралія). Сярэбраны прызёр міжнароднага турніра (2000 г.). Трэнеры: А. Дупін, П. Зайцаў. Напярэдадні [[Летнія Алімпійскія гульні|Летніх Алімпійскіх гульняў]] [[2000]] ў Сіднеі В. Дзевятоўскі быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжыванне нандролона.
 
Займаў 4-е месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2004|XVIII Алімпійскіх гульнях]] (2004 г., [[Афіны]]), 7-е месца на IX чэмпіянаце свету (2003 г., Парыж).
 
На Летніх Алімпійскіх гульнях у [[Пекін]]е ([[2008]]) Вадзім Дзевятоўскі паказаў другі вынік і быў узнагароджаны срэбраным медалём. Аднак [[допінг]]-пробы В. Дзевятоўскага і бронзавага прызёра спаборніцтваў [[Іван Ціхан|Івана Ціхана]], якія яны здалі 17 жніўня адразу пасля алімпійскага фіналу, далі станоўчы вынік на [[тэстастэрон]]. Ціхан і Дзевятоўскі за прымяненне допінгу былі дыскваліфікаваныя, а заваяваныя імі медалі перададзены іншым спартсменам. Гэта рашэнне было аб'яўлена 11 снежня, пасля паседжання выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Ва ўжавнні допінгу Вадзім Дзевятоўскі быў абвінавачыны ў другі раз, і гэта рабіла немагчымым яго далейшы ўдзел у Алімпіядах. Аднак [[10 чэрвеня]] [[2010]] Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы І. Ціхана і В. Дзевятоўскага былі ўзятыя з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды-2008.
 
Трэнеры: А. Дупін, П. Зайцаў.
 
== У Сеціве ==