Сяржук Сокалаў-Воюш: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Ў → У, нар. 16 кастрычніка 1957 → {{ДН|16|10|1957}}, {{вызн2|1=Сяргей СОКАЛАУ}} → '''Сяргей СОКАЛАУ''' using AWB (7794)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сяржук Сокалаў-Воюш''', сапр.: '''Сяргей СОКАЛАУ''' ({{ДН|16|10|1957}}, в. Астроўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, бард і перакладчык.
[[image:С. Сок-Воюш.jpg|200px|thumb|right|На канцэрце са сваёй 12-струнай гітарай. 1990 г.]]
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974—1976), на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «[[Палімір]]» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976—1978). У 1979 паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта [[БДУ]], пасля 3-х курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне, якое скончыў у 1985. Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 5 [[Наваполацк]]а (1982—1984, 1985—1988), навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнаіа музея Я. Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на (1984—1985), звольнены за арганізацыю святкавання Купалля на тэрыторыі музея. У кан. 1980-х актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах арганізаваных нацыянальна арыентавай часткай грамадства. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1988—1990). З 1973 жыў ў Наваполацку. Член СП СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990). У 1991 па сямейных абставінах пераехаў у ЗША. Працуе на Радыё «Свабода», жыве ў Празе (Чэхія). Жанаты, мае трох сыноў.
 
Дэбютаваў у друку ў 1973 (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989), п'есы-казкі «Свецяць, свецяць зорачкі…» (пастаўлена ў 1989). Пераклаў на беларускую мову п'есы А. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.