Беларускі нацыянальны камісарыят: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др арфаграфія
Радок 1:
'''Беларускі нацыянальны камісарыят''' (тагач. '''комісарыятБелнацкам''') — '''Белнацкам''', '''Белнацком''' — аддзел [[Народны камісарыят па справах нацыянальнасцяў, СНК РСФСР|Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасцяў]] (НаркомнацНаркамнац) [[СНК РСФСР]]. Старшыня [[А. Р. Чарвякоў]]. Камісарыят працаваў у [[Петраград]]зе (з 31.1(13.2).1918 да сакавіка 1918), пазней у [[Масква|Маскве]] (да сакавіка 1919). Быў створаны дэкрэтам Савету народных камісараў РСФСР, з удзелам [[БСДРП|Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]].
 
Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, [[Віцебск]]у, Саратаве, [[Смаленск]]у. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам — у процівагу ўраду [[БНР]] — вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Ажыццяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агітацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былі створаны клубы [[Беларуская хатка (Петраград)|«Беларуская хатка» ў Петраградзе]], «Беларус» у Маскве, выходзіла газета [[Дзяннiца (1918)|«Дзяннiца»]], часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца».