Анатоль Вярцінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 1:
'''Анатоль Ільіч ВЯРЦІНСКІ''' ({{ДН|18|11|1931}}, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), — беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі [[БДУ]] (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет ([[Давыд-Гарадок]], [[Камянец]], [[Клімавічы]], [[Рагачоў]]). У 1962 пераехаў у [[Мінск]], супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967—1982 — літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986—1990 — галоўны рэдактар газеты [[Літаратура і мастацтва (1932)| «Літаратура і мастацтва»]]. Член [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]] (з 1989). У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі [[ВС БССР]].
 
Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).