Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч: Розніца паміж версіямі

др
афармленне
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: афармленне
др афармленне
Радок 1:
'''Сяргей Канстанцінавіч ПАЎЛОВІЧ''' ([[13 верасня{{ДН|13(25) верасня]] |9|1875|13}}, в. Асаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., (цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) — {{ДС|16|9|1940}}, [[Вільня]]; Псеўданім: ''Паляшук''), — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.
 
З духоўнага саслоўя. Скончыў праваслаўную Віленскую семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губ. (1909—1912), у 1913—1918 інспектарам народных школ Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. З пачатку 1920-х жыў у Вільні. Член [[Беларускае навуковае таварыства|Беларускага навуковага таварыства]]; адзін з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]]. У 1925—1928 настаўнік і дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкі]] (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў часопіс для дзяцей «Снапок».