Бяроза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: mdf:Келу
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
Шмат якія віды бярозы — шырока распаўсюджаныя драўнінныя пароды, якія ўтвараюць лясы і сустракаюцца як дамешкі ў лісцевых і хвойных [[лес|лясоў]] умеранай і халоднай частак [[Еўразія|Еўразіі]] і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. Шмат якія віды марозаўстойлівыя і пранікаюць далека за [[Палярны круг]] ці ўтвараюць верхнюю мяжу лясной расліннасці ў гарах.
 
Бяроза паніклая, павіслая, ці бародаўчатая (B. pendula) піянерная парода з хуткім ростам да 20-25 м у вышыню; засяляе закінутыя раллі, высечкі, горы і ўтварае другасныя лясы на значнай частцы [[Еўропа|Еўропы]] і [[Сібір]]ы. Яна расце звычайна ў лясах самага рознага складу. З ёю разам нярэдка сустракаецца больш вільгацелюбівая ''бяроза пушыстая'', ці ''белая'' (Betula pubescens), прыстасаваная да ўвільгатненных і забалочанных біятопаў, якая адрозніваецца аксамітна апушанымі (але не барадаўчатымі) маладымі пабегамі. У барэальным поясе [[Еўразія|Еўразіі]] расце ''бяроза прыземістая'' (B. humilis). Горныя цясніны [[Каўказ]]а пакрывае ''бяроза Раддэ'' (Betula raddeana). Блізкай да бярозы паніклай з'яўляецца ''бяроза папяровая'' (B. papyrifera), распаўсюджаная ў лясах [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. Сярод бяроз ёсць і кустоўі. Звычайная ў паўночных і горных [[тундра]]х ''[[бяроза карлікавая]]'' (B. nana) з дробным лісцем не дасягае ў вышыню і 1 м. У ледніковую і пасляледніковую эпоху бяроза карлікавая была распаўсюджана значна далей на поўдзень, дзе зараз часам захавалася на балотах як [[рэлікт]] ледніковай эпохі.
 
Шмат якія віды бярозы валодаюць унікальным сярод дрэў белым колерам кары, что абумоўлена утрыманнем у клетках парашкападобнага рэчыва — [[бетулін]]а.