Велікоднае яйка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
* '''Сінія''', '''блакітныя''' і '''фіялетавыя''' — адвар ягад чарніц (у т.л. замарожаных). Адварыць ягады не доўга, адвар працадзіць і астудзіць. Памытыя цёплай вадою яйкі пакласці ў астуджаны адвар і зварыць. Каб атрымаць блакітны колер трэба браць невялікую колькасць ягад — каля 2-х сталовых лыжак на 250 мл вады. Каб атрымаць фіялетавы ягад можна браць як для сіняга, але даць адвару настаяцца з ягадамі некалькі гадзін (лепей нават ноч), перад тым як варыць у ім яйкі.
* '''Жоўтыя''' — рошчына куркумы, адвар рамонак, скурка граната. Куркуму рашчыніць вадою, спачатку невялікай колькасцю, потым большай ужо ў рондалі дзе будуць варыцца яйкі. Рамонкі даюць светла жоўты, іх трэба адварыць і ў працажоным адвары варыць яйкі або варыць іх з пакетыкам аптэчных рамонкаў. Скурка граната таксама фарбуе ў жоўты, але інтэнсіўнасць колеру залежыць ад шмат якіх фактараў, якія на вока нельга ўлічыць — пакуль са скуркі прадаваных у Беларусі (Мінску) гранатаў удалося атрымаць толькі ''вельмі'' светлы жоўты<!--:)))))--> — яйкі можна варыць проста з гранатавай скуркай або у працажоным і астуджаным адвары скурак.
* '''Карычневыя''' — кара дуба, цыбульнае шалупінне, парашок цыкорыя, чорны чай, ягады чорнаплоднай рабіны.
* '''Зялёныя''' -- рошчына куркумы адварам чарніц, морквіннае бацвінне.
* '''Бардовыя''' -- чырвонае віно, чорны вінаград.
 
== Цікавыя факты ==