На Купалле: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Акцёры: дапаўненне
Радок 3:
== Гісторыя стварэння п'есы ==
 
Першаму Беларускаму дзяржаўнаму тэатру патрабавалася пастаноўка, якая мела б арыгінальную драматургію, каб надаць тэатру непаўторную адметнасць, звязаную з нацыянальным каларытам<ref name="ЛСС">Лаўшук С. С. Драматургія // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 134—166.</ref>. [[Еўсцігней Міровіч|Е. Міровіч]], які замяніў [[Фларыян Паўлавіч Ждановіч|Ф. Ждановіча]] на пасадзе мастацкага кіраўніка тэатра, запрасіў да супрацоўніцтва ўсіх беларускіх пісьменнікаў. Адным з першых адклікнуўся на запрашэнне [[Міхась Чарот]]<ref name="ЛСС"/>. Ён быў знаёмы з тэатральнай спецыфікай, бо ў свой час быў задзейнічаны як акцёр у пастаноўках Першага беларускага таварыства драмы і камедыі і тэатра [[Уладзіслаў Галубок|Галубка]], таксама ім былі ўжо напісаны камедыя «Жаніх без шлюбу» (1919), драма «Слуцкая варона» (1920), аднаактавыя п'есы для дзяцей «Данілка і Алеська» (1919), «Пастушкі» (1920)<ref name="ЛСС"/>. Для БДТ-1 М. Чарот прапанаваў драму «На Купалле», заснаваную на народнай легендзе аб кветцы шчасця і яе пошуках у купальскую ноч<ref>[http://knihi.com/Symon_Kandybovic/Razhrom_nacyjanalnaha_ruchu_u_Bielarusi.html Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі]</ref>.
 
Рэжысёрам-пастаноўшчыкам новага спектаклю стаў мастацкі кіраўнік тэатра Е. Міровіч, кампазітарам [[Уладзімір Васільевіч Тэраўскі|У. Тэраўскі]], балетмайстарам шматлікіх танцавальных уставак [[Канстанцін Андрэевіч Алексютовіч|К. Алексютовіч]], а мастаком [[К. Елісееў]]<ref name="ЛСС"/>.