Друя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызн|1=Друя}} → '''Друя''', {{вызн2|1=Сапежын}} → '''Сапежын''' using AWB (7893)
Радок 74:
Упершыню згадваецца ў [[1386]] у хроніцы М. Стрыйкоўскага. Верагодна, што паселішча існавала ўжо ў перыяд Полацкага княства. У карысць гэтага меркавання тое, што ў вусці Друйкі знаходзіцца камень з надпісам 12 ст. ({{далей}}: [[Барысавы камяні]]). Некаторыя даследчыкі звязваюць з Друяй Новы замак [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]], які паводле [[Хроніка Вартберга|«Хронікі Германа Вартберга»]] знаходзіўся ў 11 мілях ад [[Дынабург]]а. У скарзе на дзеянні крыжаносцаў, складзенай у [[1413]], згадваецца «de Drucha villa».
 
У 14—15 ст. Друя — умацаваны пункт Полацкай зямлі. «''Мещане друйские''» прыцягваліся да будаўніцтва замкавых умацаванняў у Полацку. У 1490 Друя знаходзілася ва ўладанні князя Ц. Масальскага, які атрымаў ад вялікага князя Аляксандра прывілей на месца, [[Друйскі замак|замак]] і друйскія воласці. 22.3.1506 Аляксандр надае прывілей на Друйскае «''имение..., лежащее в Полоцкой земле''», а таксама вёскі Залессе, Чурылавічы Г. Масальскай. Масальскія атрымалі права на вольны гандаль па Дзвіне. Паводле Полацкай рэвізіі 1552 Друя знаходзілася ва ўладанні братоў Юрыя і Івана Масальскіх. Івану належала 56 [[дым]]оў мяшчан і слуг, 7 корчмаў, 26 дымоў «''к замку людей отчизных''» і 6 дымоў «''людей вольных''». Ю. Масальскі валодаў 48 дымамі мяшчан. Замак знаходзіўся ў агульным карыстанні.
 
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 Друя ўвайшла ў склад Браслаўскага павета. 17.9.1579 у Друі пабываў С. Баторый, які з войскам вяртаўся з-пад Пскова. У 1600 канцлер літоўскі [[Л. І. Сапега]] набыў маёнткі Друя, Чурылавічы, Дзедзін, Залессе, а ў 1611 — частку горада. Асноўная ж частка Друі заставалася за Масальскімі. 8.8.1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай '''Сапежын''', разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў [[магдэбургскае права]]. Мясцовае кіраванне ажыццяўляў магістрат на чале з войтам, пасаду якога зацвярджалі аднак самі Сапегі. Герб Сапежына змяшчаў адлюстраванне віціны з ветразем на хвалях. Паводле прывілея справаводства ў магістраце павінна было весціся на лацінскай або польскай мовах. Прывілей Я. С. Сапегі неаднойчы пацвярджаўся вял. кн. літоўскімі ў 17—18 ст.
Радок 86:
У канцы 18 ст. праз Друю праходзіў паштовы тракт Пецярбург—Вена, у пачатку 19 ст. 27.2.1800 указам Сената Друі было пацверджана права на самакіраванне. Праект герба ад 1860 змяшчаў адлюстраванне яліны, трох шасціканцовых крыжоў і Пагоні. У 19 ст. уладальнікамі Друі былі Ігестромы, Мілашы. У час вайны 1812 году ў наваколлі Друі адбылося некалькі сутычак часцей корпуса П. Вітгенштэйна пад камандаваннем Я. Кульнева з французскай кавалерыяй. У 1825 у Друі налічваліся 2447 жыхароў, 426 драўляных дамоў, 15 камяніц, 54 лаўкі, 31 піцейны дом, дзейнічалі 3 манастыры. У 1864 16 малюнкаў з выглядам архітэктурных помнікаў і прадметаў даўніны Друі зрабіў мастак Дз. Струкаў. У 1875 замалёўку бернардзінскага касцёла зрабіў [[Н. Орда]]. У 1904 насельніцтва Друі складала 5472 чалавекі. Меліся 359 дамоў, 52 лаўкі, 13 культавых пабудоў, 3 гарбарныя заводы (10 рабочых), 275 рамеснікаў. Штогод праводзілася 8 кірмашоў. У пачатку 20 ст. ствараюцца першыя рабочыя арганізацыі.
 
У час 1-й сусветнай вайны Друя — прыфрантавы горад з 5-тысячным гарнізонам расійскіх войск, вялізнай колькасцю тылавых устаноў. Для патрэб фронту была пабудавана вузкакалейка Бальбінава—Друя—Браслаў—Опса. 10.3.1917 арганізаваны Савет афіцэрскіх і салдацкіх дэпутатаў, пазней Савет рабочых дэпутатаў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917. У лютым—снежні 1917 Друя акупіравана германскімі войскамі. Пасля вызвалення ў складзе Браслаўскага раёна (павета). 3 сакавіка 1919 цэнтр павета. 22.8.1919 у Друі адбыўся з'езд батракоў Браслаўшчыны. 30.8.1919 горад заняты польскімі часцямі. 5.7.1920 — войскамі Чырвонай Арміі. У

Друя 1920-1930ў 1921-я39 г. у складзе Польшчы, мястэчка Браслаўскагаў паветаБраслаўскім павеце Віленскага ваяводства, цэнтр гміны, 514 дамоў, 3375 жыхароў (1931). У гэты перыяд пракладзена чыгуначная ветка Друя - Варапаева, вузкакалейка Друя - Дукшты. У Друі размяшчаліся польскія пагранічныя часці, мытня. У 1923-39 г. дзейнічаў [[Друйскі кляштар айцоў марыянаў]], пры якім працавала гімназія.

3 верасня 1939 у складзе БССР, з 15.10.1940 гарадскі пасёлак Мёрскага (з 1963 — Браслаўскага) раёнаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупантамі было створана яўрэйскае гета, жыхары якога расстраляны. Вызвалена 6.7.1944 часцямі 29-й Полацкай стралковай дывізіі. У 1971 — 2,5 тыс. жыхароў. У 1995 — 702 двары, 1614 жыхароў.
 
== Культура ==