Барыс Кіт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: de:Barys Kit
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Сям'я паходзіць з вёскі [[Вёска Агароднікі, Валкавіцкі сельсавет|в. Агароднікі]] Навагрудскага павета (цяпер [[Навагрудскі раён]]). У 1918 з бацькамі з Пецярбургу вярнуўся на Навагрудчыну. Скончыў народную школу ў [[Карэлічы|Карэлічах]] (1926), [[Навагрудская беларуская гімназія|Наваградскую беларускую гімназію]] (1928), фізіка-матэматычны факультэт [[Віленскі універсітэт|Віленскага ўніверсітэту]] (1933). Двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. З 1931 быў выкладчыкам [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], яе дырэктар у [[1939]]. З восені 1939 стаў дырэктарам адроджанай гімназіі ў [[Навагрудак|Наваградку]]. Потым школьны інспектар у [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]], арганізоўваў пачатковыя і сярэднія беларускія школы.
 
У 1941 з пачаткам нацысцкай акупацыі Беларусі, каб пазбегнуць арышту, некаторы час жыў у вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна, дзе пазней настаўнічаў у мясцовай народнай школе. У 1943 арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў [[Маладзечна|Маладзечне]] і [[горад Паставы|Паставах]], стаў іх дырэктарам, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. Пасля закрыцця гэтых навучальных устаноў у 1944 Барыс Кіт арыштаваны гестапа, ад расстрэлу яго выратавалі былыя вучні А. Дасюкевіч і К. Касяк. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945-48 вывучаў медыцыну ў [[Мюнхенскі ўніверсітэт|Мюнхенскім універсітэце]] і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях.