Бітва пад Гарадзечнам: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Бітвы Айчыннай вайны 1812 года}}
'''Гарадзечна''' - мястэчка [[Кобрынскі павет|Кобрынскага павета]] [[Гродзенская губернія|Гродзенскай губерні]] (цяпер - [[Пружанскі раён]], [[Брэсцкая вобласць]]).
 
[[31 ліпеня]] [[1812]] г. тут адбывалася бітва паміж часцю 3-й рэзервовай абсервацыйнай арміі (каля 18 тыс.) генерала [[Аляксандр Пятровіч Тармасаў|Тармасава]] і карпусамі: аўстрыйскім князя Шварцэнберга і саксонскім Рэн'е (каля 40 тыс.). Руская пазіцыя з фронту была даступная толькі па тром плацінам, якія шлі праз багністы прыток ракі [[Мухавец]]; правы фланг яе ўпіраўся ў балота; левы быў прыкрыты лесам (які лічыўся непраходным), праз які праходзіла дарога на [[Кобрын]]. Князь [[Шварцэнберг]] накіраваў у абыход левага фланга атрад, нечаканае з'яўленне якога прымусіла Тармасава прыцягнуць туды амаль усе войскі. Усе атакі непрыяцеля на левы фланг расійскіх войск былі адбітыя, а супраць іх фронту нічога рашучага прадпрынята не было. Дзякуючы гэтаму Тармасаў, нягледзячы на вялікую перавагу сіл з непрыяцельскі боку, ўтрымаўся на пазіцыі да самага вечара. Уначы, асцерагаючыся за свой шлях адступлення, ён адышоў да Кобрына.