Павукападобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: ba:Үрмәксе һымаҡтар
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
}}
'''Павукападобныя''' (''Arachnida'') — клас членістаногіх з падтыпа хеліцэравых (''Chelicerata''). Найбольш вядомыя прадстаўнікі: [[павукі]], [[скарпіёны]], [[кляшчы]].
 
Вядомы з [[сілур]]у (каля 440 млн. гадоў назад). Падзяляюцца на 13 атрадаў: [[жгутаногія]], [[кляшчы]], [[павукі]], [[сапьпугі]], [[сенакосцы]], [[скарпіёны]], ілжэскарпіёны, кененіі, або шчупальцаходавыя, рыцынулеі, тартарыды, або схізапельтыдыі, тэліфоны. Адрозніваецца каля 60 тыс. відаў.
 
Даўжыня ад 0,1 мм да 17 см. Цела падзяляецца на галавагрудзі і брушка, укрыта кутыкулай. Афарбоўка разнастайная. Галавагрудзі не падзелены на сегменты, у болышсці 6 пар канечнасцей; брушка пераважна сегментаванае. Ротавы апарат сысучага тыпу. Вачэй ад 1 да 5 пар (няма ў кененій, многіх кляшчоў, рыцынулей). 3 органаў пачуццяў найбольш развіты дотык. Дыхаюць трахеямі, лёгкімі, радзей паверхняй цела. Крывяносная сістэма незамкнёная (у многіх кляшчоў няма). Органы выдзялення — каксальныя залозы і мальпігіевыя сасуды. Некаторыя (павукі, скарпіёны) маюць ядавітыя залозы.
 
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на сушы, некаторыя (вадзяныя кляшчы, вадзяны павук) у вадзе. На Беларусі найбольш трапляюцца прадстаўнікі атрадаў кляшчоў, павукоў, сенакосцаў і інш.
 
Пераважна драпежнікі. Раздзельнаполыя. Большасць адкладвае яйцы, некаторыя (кляшчы, скарпіёны) жывародныя. Звычайна адно, радзей два—тры пакаленні за год.
 
Некаторыя павукападобныя — паразіты, пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб, шкоднікі раслін і харчовых запасаў.
 
Вывучэннем павукападобных займаецца навука [[арахналогія]].
Радок 38 ⟶ 48:
* [[Uropygi]]
 
 
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
== Літаратура ==
* Петрыкаў А. Павукападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
 
[[Катэгорыя:Павукападобныя| ]]