Vilniaus žinios: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Першы нумар выйшаў накладам у 6000 асобнікаў. На першае паўгодзе [[1905]]г. падпісалася 5 613 чытачоў з [[Вільнюс|Вільні]], [[Каўнас|Коўна]], [[Сувалкі|Вувалак]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]], [[Сібір|Сібіры]], [[Латвія|Латвіі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[ЗША]]. Аднак у Вільні прадавалась толькі каля 150 экз.
 
Першапачаткова грамадскасць цікавілася газетай. З ёй супрацоўнічалі ўдзельнікі Вялікага віленскага сейма 1905 г. Аднак, хутка інтарэс пачаў змяншацца, бо газета імкнулася быць бесстаронняй і засяроджвалася на навінах з краю. Сяляне-каталікі былі расчараваныя газетай,Ю бо напачатку яна была дастаткова антырэлігійнай. У канцы 1906 г. новы рэдактар Ёзас Тумас-Вайжгантас абяцаў адмовіцца ад секулярысцкай пазіцыі. Аднак, гэта не захавала газету, бо яна павярнулася на пазіцыі ліберальнай інтэлігенцыі. Наклад зменшыўся да 2000 асобнікаў ў пачатку 1907 г. і газета стала банкротам.
 
У кастрычніку 1907 г. Вілейшыс прадаў газету суполцы [[Ёнас Вілейшыс|Ёнаса Вілейшыса]]. ''Vilniaus žinios'' стала схіляцца да пазіцыі правых [[Сацыял-Дэмакратычная партыя Літвы|сацыял-дэмакратаў]]. Гэта яшчэ больш адштурхнула ад яе ксяндзоў і сялян-каталікоў, якія чыталі яе ўсё менш. Апошні нумар (1175) з'явіўся на свет [[17 сакавіка]] [[1909]] г. Выданне газеты было спынена з фінансавых прычын.