Розніца паміж версіямі "Каралеўства Кент"

→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Гісторыя: дапаўненне)
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
 
== Гісторыя ==
Кент, першае «варварскае» («англійскае») каралеўства, заснаванае каля 475 ў Брытаніі англасаксамі, існаваў задоўга да «вялікага ўварвання англасаксаў». Названы ад імя карэннага брыцкага племя кантыеў, Кент раней з'яўляўся пострымскім брытанскім графствам, а яшчэ раней племянным каралеўствам жалезнага веку. Яго пераўтварэнне ў «англійскае» каралеўства пачалося пасля таго, калі кароль Брытаніі [[Вортыгерн]] выгнаў апошняга мясцовага брытанскага кіраўніка Гуйангона і аддаў Кент правадыру варвараў Хенгмсту. Пасяліліся тут па ўласнай ініцыятыве, ці былі запрошаны Вортыгернам для дапамогі ў адбіцці спусташальных набегаў [[пікты|піктаў]] і скотаў — незразумела. Найбольш прыкметнымі фігурамі сярод першых прышэльцаў былі браты Хенгіст і Хорс — саксы альбо юты, якія пасяліліся ў Кенце нягледзячы на жорсткі супраціў Вортыгерна, а пасля і яго сына Вортымера. Да часу смерці Хенігіста варвары цалкам авалодалі Кентам (488). Сталіцай гэтай дзяржавы быў [[горад Кентэрберы]]. Населены пераважна ютамі.
 
Большая частка каралеўства Кент знаходзілася на тэрыторыі сучаснага графства Кент.
Ананімны ўдзельнік