Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Цімон Забароўскі''' ({{lang-pl|Tymon Zaborowski}}; {{ДН|||1799}}, Лычкоўцы — {{ДС|||1828}}, Лычкоўцы) — польскі паэт эпохі нараджэння рамантызму, належаў г.зв. «украінскай школе».
 
Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1810 г. вучыўся ў школе ва Львове. Скончыў [[Крамянецкі ліцэй]], пад час вучобы быў сябрам літаратурнага гуртка. Па ліцэі паехаў у Варшаву, дзе ў 1817—1818 займаўся паэтычнымі перакладамі і рэдактурай. Аднак, атрымаўшы колькі негатыўных рэцэнзій на свае творы, Ц. Забароўскі вяртаецца ў Крамянец. У Крамянцы ў 1818—1819 гг. рэдагаваў літаратурную частку выдання «Ćwiczenia naukowe». У 1818 г. у «Ćwiczeniach» выйшла урыўкамі першая паэма Ц. Забароўскага «Boleslaw
Chrobry czyli zdobycie Kijowa», якая дала хуткую вядомасць. Таксама ў «Ćwiczeniach» выйшла і наватарскае даследаванне Ц. Забароўскага
пра будову і рытміку польскага верша. Урэшце, калі «Ćwiczenia naukowe» не знайшло патрэбнай фінансавай падтрымкі, Ц. Забароўскі ў 1819 г. вяртаецца ў бацькоўскі маёнтак Лычкоўцы, дзе жыў і працаваў да сваёй смерці.
 
Замілаваны роднымі мясцінамі Ц. Забароўскі апявае іх вершамі. Побач з любоўнай і пейзажнай лірыкай, якая праславіла яго Ц. Забароўскі спрабуе вярнуцца і да гістарычнай тэматыкі. У развіццё сюжэту «Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa», у 1822 г. Ц. Забароўскі піша фрагменты ўрэшце не скончанай паэмы «Bojan», дзе падае сваю паэтычную фантазію ў выглядзе Pieśni Bojana і Śpiéwu Bojana. У 1823 г. стварае вялікую скончаную паэтычную п'есу «Umwit». Летам 1823 г. Ц. Забароўскі піша п'есу «Багдан Хмельніцкі» з даволі не тыповай для польскай літаратуры трактоўкай вобраза гетмана. У 1824 г. зноў звяртаецца да старажытнарускіх сюжэтаў, працуючы над п'есай «Tajemnica, czyli Borys i Milwiana». Разумеючы аднак, што драматургія не самы моцны яго бок, Ц. Забароўскі ў далейшым засяроджваецца на лірыцы. Забароўскі не скончыў Баляславіяду (або нават спаліў скончаны твор) і звяртаўся да гістарычных сюжэтаў толькі ў цыкле дум, які быў апублікаваны пасмяротна ў 1830 г. як зборнік «Dumy podolskie za czasów panowania tureckiego w tej ziemi».
 
[[Францішак Кавальскі]] прысвяціў Ц. Забароўскаму паэму «Tymon»<ref>''Fabianowski A.'' Gimnazjum Wołyńskie w Krzemieńcu: jego twórcy i uczniowie // «Niepodległość i Pamięć», Nr 27, 2008.</ref>.