Сяргей Іванавіч Сідор: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
У 1964 скончыў [[Беларускі дзяржаўны універсітэт]]. З 1971 у Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1974 ў БДУ, адначасова з 1995 намеснік рэдактара часопіса "Геаграфія: Праблемы выкладання". Навуковыя працы па эканамічнай геаграфіі Беларусі, методыцы выкладання геаграфіі. Адзін з ініцыятараў распрацоўкі новай канцэпцыі выкладання геаграфіі ў школах незалежнай Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
 
 
 
...Можна было б доўга і пампезна распавядаць пра жыццёвую і навуковую дзенасць С.І. Сідора, пералічваючы ягоныя навучальныя вехі, публікацыі, навуковыя працы, аднак, на нашу думку, найлепш будзе па пунктах пералічыць, чым жа адметны Сяргей Іванавіч і з якой прычыны яго імя не павінна застацца забытым.
 
 
 
'''С.І. Сідор як навуковец:'''
Стварыў апорны каркас СУЧАСНАЙ (пачатку 21 ст.) беларускай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі:
 
-Сидор С.И. Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. - Мн.: Университетское, 1989.
 
-Тэорыя сацыяльна-эканамічай геаграфіі: Курс лекцый. - Мн.: БДУ, 2001 (у сааўтарстве).
 
Актыўны стваральнік беларускага навуковага геаграфічнага тэзаўруса і тэрміналогіі:
 
-Геаграфічныя паняцці і тэрміны. - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1993.
 
 
 
'''Як педагог:'''
Актыўна адстойваў права сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на існаванне, імкнуўся рабіць савецкую, а потым і беларускую, СЭГ канструктыўнай, лічыў мэтазгодным вывучэнне СЭГ і ў эканамічных вну, выступаў супраць падмены СЭГ іншымі курсамі, па сутнасці тоеснымі ёй:
 
-Сидор С.И. Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. - Мн.: Университетское, 1989.
 
-Сидор С.И. Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина: Автореф. дисс. ... докт. педаг. наук. - СПб.: РГПУ, 1991.
 
Стваральнік першага ў незалежнай РБ паўнавартаснага падручніка па геаграфіі Беларусі, дзе ўсебакова цікава і з вялікаю павагай ахарактарызавана краіна, у якой мы жывём.
Забяспечыў адзінства геаграфіі ў рамках школьнага курсу.
 
 
 
'''Як Чалавек:''' карыстаўся заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў і вучняў за сумленнасць, сціпласць і прастату, чалавечную прывабнасць, інтэлігентнасць, вялікую працавітасць і высокае пачуццё абавязку. А таксама - за нежаданне стаяць на месцы, за імкненне удасканальваць і паляпшаць.
 
 
 
'''Як Географ і Беларус:'''
Плённа працягваў справу, распачатую яшчэ А.А. Смолічам у працы "Географія Беларусі" (1923) - здолеў цікава і даступна асвяціць нашу краіну ў геаграфічным ракурсе ("Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", 1993; "Займальная геаграфія Беларусі", 1995, у сааўтарстве; "Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах", 1998, у сааўтарстве), усімі сіламі імкнуўся, каб беларусы, як казаў прафесар Смоліч "зацікавіліся сваёю Бацькаўшчынай, каб узяліся самі за глыбейшае навуковае пазнанне яе ці асобных праяў яе жыцця, каб заахвоціліся шукаць і бачыць яе арыгінальнае хараство". Нядзіўна, што прафесар Смоліч ганарыўся б поспехамі свайго паважанага калегі 2-й паловы ХХ стагоддзя. А нам, географам пачатку ХХІ стагоддзя, прафесар С.І. Сідор, думаецца, пажадаў бы таксама не стаяць на месцы, плённа працаваць над сваімі ідэямі, няхай на першы погляд і занадта новымі, але, галоўнае - нестандартнымі і мажлівымі пайсці на карысць Беларусі і беларускай геаграфіі.
 
 
{{DEFAULTSORT:Сідор Сяргей Іванавіч}}
[[Category:Постаці беларускай геаграфіі]]
[[Category:Постаці беларускай педагогікі]]
 
''Рэдагавана:'' [[Удзельнік:Economico-geographer|Economico-geographer]] 21:40, 27 Снежань 2007 (UTC)