Тэадор Кёрнер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тэадор Кёрнер''', эдлер (дваранскі тытул) фон Зігрынген (ням.: Theodor Körner Edler von Siegringen, [[23 крас...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:33, 15 красавіка 2012

Тэадор Кёрнер, эдлер (дваранскі тытул) фон Зігрынген (ням.: Theodor Körner Edler von Siegringen, 23 красавіка 1873 - 4 студзеня 1957) — аўстрыйскі палітык, прэзідэнт Аўстрыі ў 1951-1957 гадах.

Ранняя біяграфія

Нарадзіўся ў Уйсёне (прыгарадзе сучаснага Камарам), у сям'і афіцэра аўстра-венгерскай арміі, наведваў ваенную школу, ваенную акадэмію і ў 1894 стаў лейтэнантам. Паступіў на службу ў якасці афіцэра ў г. Аграм (цяперашні Заграб) і да 1904 даслужыўся да маёра. У гэтым жа годзе паступіў на службу ў аўстрыйскі генеральны штаб. У Першую сусветную быў адным з актыўных камандуючых на італьянскім фронце. Скончыў ваенную кар'еру ў 1924 у чыне генерала.

Палітычная біяграфія

Заўсёды зацікаўлены палітыкай Кёрнер стаў членам SPÖ і быў абраны ў парламент у 1924 годзе. Адначасова пачаў працу над арганізацыяй Рэспубліканскага шуцбунда, у якім выступаў за правядзенне незалежнай і радыкальнай палітыкі. Ён быў старшынёй Бундэсрата ў перыяд паміж снежнем 1933 і лютым 1934.

Грамадзянская вайна ў Аўстрыі і ўсталяванне аўстрафашысцкай дыктатуры спынілі кар'еру Кёрнера як палітыка. Ён быў арыштаваны, як і многія яго аднапартыйцы, аўтарытарным урадам, які забараняў усе апазіцыйныя партыі. Пасля аншлюсу Аўстрыі, падчас Другой Сусветнай вайны Кёрнер быў зноў арыштаваны, на гэты раз ужо нацыстамі.

Пасля вайны, 17 красавіка 1945, Кёрнер быў прызначаны савецкімі акупацыйнымі войскамі ў Аўстрыі часовым бургамістрам Вены. Кёрнер адказваў за перабудову і аднаўленне сталіцы, якая моцна пацярпела падчас вайны. Пасля смерці Карла Рэнера яго партыя прапанавала Кёрнера ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аўстрыі, і Кёрнер выйграў выбары, атрымаўшы крыху больш, чым 51 працэнт. Ён стаў першым прэзідэнтам краіны, абраным прамым галасаваннем. Кёрнер памёр падчас свайго тэрміну.