Кілаўэа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кілаўэа''' (у перакладзе з гавайскай - «вырыгае, моцна распаўсюджваецца») — актыўны шчыта...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:47, 15 красавіка 2012

Кілаўэа (у перакладзе з гавайскай - «вырыгае, моцна распаўсюджваецца») — актыўны шчытавы вулкан на востраве Гаваі.

Адзін з самых актыўных дзеючых вулканаў на Зямлі. Самы малады з гавайскіх вулканаў. Размешчаны побач са значна больш высокім Маўна-Лоа.

Апошняе вывяржэнне пачалося ў 1983 годзе і працягваецца па цяперашні час. У фазу інтэнсіўнай актыўнасці вулкан ўступіў 6 сакавіка 2011 г.

Частка тэрыторыі, займаемай Кілаўэа, уваходзіць у склад нацыянальнага парку «Гавайскія вулканы».

Кілаўэа лічыцца месцам пражывання Пеле - гавайскай багіні вулканаў. Паводле яе імя названыя некаторыя лававыя ўтварэнні - напрыклад, «слёзы Пеле» (маленькія кроплі лавы, якія астуджаюцца на паветры і прымаюць форму слёзы і «валасы Пеле» (тонкія ніткі вулканічнага шкла - абсідыяну, якія ўтвараюцца ў выніку хуткага астуджэння лавы пры сцяканні ў акіян).

Дыяметр кратара (каля 4,5 км) лічыцца найбольшым у свеце.