Першабытнае грамадства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызн|1=Першабытнае грамадства}} → '''Першабытнае грамадства''', {{вызн2|1=Археалагiчная перыядызацыя}} → '''Архе using AWB (7893)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Першабытнае грамадства''' (абшчынна-родавае, родавае грамадства) — умоўная назва перыяду ў гісторыі [[чалавецтва]] ад з'яўлення [[чалавек]]а да з'яўлення першых [[Класавае грамадства|класавых грамадстваў]] або паводле іншага вызначэння да з'яўлення пісьмовай гісторыі, т.б. да з'яўленная пісьменнасці. Часавыя межы перыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн. гадоў таму да 8–5 тыс. гадоў таму, але і ў наш час існуюць [[першабытная перыферыя класавых грамадстваў|перыферыйныя грамадствы]], якія жывуць [[першабытнаабшчынны лад|першабытнаабшчынным ладам]].
 
Характарызуецца калектыўнай працай і спажываннем. Пачало складвацца больш як 1,5 млн. г. назад. Развівалася разам са станаўленнем [[чалавек]]а, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл.
 
== Перыядызацыя ==
Прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына ([[каменны век]]), пазнародавая патрыярхальная абшчына ([[бронзавы век]]), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму ([[жалезны век]]).
Спроба першай перыядызацыі гісторыі першабыінага грамадства прыналежыць амерыканскаму этнолагу Л.Г.Моргану. Раўналежна існуюць некалькі сацыяльных і агульная (гістарычная) перыядызацыя.
 
=== Перыядызацыя Л.Г.Моргана ===
Спроба першай перыядызацыі гісторыі першабыінага грамадства прыналежыцьналежыць амерыканскаму этнолагу Л.Г.Моргану. Раўналежна існуюць некалькі сацыяльных і агульная (гістарычная) перыядызацыя.
 
Морган падзяліў эпохі дзікасці, варварства і цывілізацыі на ніжнюю, сярэднюю і вышэйшую прыступцы. Асноўны крытэры - узровень развіцця прадукцыйных сіл ("прагрэс у вытворчасці сродкаў да жыцця"). У плыні часу выявіліся недахопы яго перыядызацыі, гэта значыць адсутнасць у цэлага шэрагу этнічных груп вынаходстваў і адкрыццяў.
 
Існуе некалькі перыядызацый гісторыі першабытнага грамадства, кожная з якіх адлюстроўвае характар дысцыплін, што ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы — [[археалагічная перыядызацыя гісторыі|археалагічная]], [[палеаантрапалагічная перыядызацыя гісторыі|палеаантрапалагічная (бiялагiчная)]] і [[агульнагістарычная перыядызацыя гісторыі|агульнагістарычная]]. '''Археалагiчная перыядызацыя''' паводле галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў [[каменны век]] (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). '''Бiялагiчная''' падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: [[архантрап]], [[палеаантрап]], [[неаантрап]] ({{lang-la|Homo sapiens}} — чалавек разумны). '''Агульнагістарычная''' — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: [[праабшчына]] (''першабытны чалавечы статак''), [[раннерадавая абшчына]], [[познарадавая абшчына]].
 
== Мастацтва ==
{{main|Першабытнае мастацтва}}
[[File:Techo de Altamira (replica)-Museo Arqueológico Nacional.jpg|thumb|Наскальныя малюнкі ў пячоры [[Альтаміра]], Іспанія]]
Пачатковыя імпульсы выяўленчай дзейнасці вядомы ў неандэртальцаў, фарміраванне першабытнага мастацтва адносіцца да позняга [[палеаліт]]у і паяўлення сучаснага [[чалавек]]а (40—30 тыс. г. назад). У абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, [[эскімосы|эскімосаў]] Канады, некаторых народаў Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Паўночна-Усходняй Сібіры захавалася да нашых часоў.
 
Самыя раннія творы, выкананыя першабытным чалавекам, — наскальныя малюнкі, скульптуры з косці і дрэва, побытавыя прадметы, упрыгожаныя арнаментам. Старажытныя людзі не толькі стваралі патрэбныя ім рэчы, але і ўпрыгожвалі іх, выконваючы выявы, што апавядалі аб рэчаіснасці, падзеях з жыцця. Прычынай узнікнення мастацтва з'яўляецца развіццё грамадства і яго асновы — [[праца|працы]]. Менавіта яна фарміравала пачуцці, прымушала асобу бачыць якасную разнастайнасць і багацце свету, выхоўвала такія паняцці, як мэтазгоднасць, адпаведнасць формы прадмета яго прызначэнню. Працэс працы ўплываў на ўяўленні чалавека аб сіметрыі, меры і ўпарадкаванасці, прыгажосці, гармоніі. Вялікую ролю ў развіцці мастацтва адыгрывалі свядомасная мэтанакіраваная дзейнасць асобы, наяўнасць папярэдняй задумы, якую трэба было ажыццяўляць. Мастацкая творчасць чалавека была звязана з яго ўяўленнямі, верай у магчымасць змяніць рэчаіснасць, напрыклад пры дапамозе магічных танцаў, якія імітавалі сцэны палявання, ці выяў жывёл («забіўшы» іх, можна было спадзявацца на поспехі ў сапраўдным паляванні).
 
У жыцці першабытнага чалавека праца, мастацтва, культавыя ўяўленні, пачаткі навуковых ведаў не былі адасобленымі. Яны існавалі ў жыцці і свядомасці злітна, сінкрэтычна. Чалавек не вылучаў сябе з прыроды, а ўспрымаў уласную асобу як частку яе працэсаў і з'яў. Першапачаткова мастацтва не было аформлена ў асобны від дзейнасці і было звязана з працоўным працэсам, паляўнічай (пазней і аграрнай) [[магія]]й, выяўляла асноўныя жыццёвыя інтарэсы і светаўяўленне першабытнага чалавека, адухоўленне сіл прыроды ([[анімізм]]), культ жывёл — прабацькоў роду ([[татэмізм]]) і інш. Сярод матываў першабытнага мастацтва пашыраны гравіраваныя, рэльефныя і жывапісныя выявы ([[наскальнае мастацтва]]) жывёл — аб'ектаў палявання, схематычныя фігуры чалавека. Характэрныя абагульнена-выразныя скульптурныя фігуркі жывёл і іх гравіраваныя выявы на косці і камені, просты геаметрычны арнамент на посудзе і прыладах працы, [[пятрогліфы]].
 
== Літаратура ==
* Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001.
* Першабытнае грамадства // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
 
{{пачатак артыкулу}}