Першабытнае мастацтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 65:
 
== Эпоха жалеза ==
<!--Выява: «Алень». Накладка на шчыт. Паўночны Каўказ. Эпоха жалеза. VI ст. да н.э.
Выява: Амфара з пахавання ля в. Канцэшты. Румынія. IV ст. н.э.-->
У эпоху жалеза пашыраецца культ мужчынскага заступніцтва роду, племяннога правадыра. Вядучым відам творчай дзейнасці чалавека гэтага часу застаецца прыкладное мастацтва, аб чым сведчаць пахаванні эпохі жалеза. Ва ўпрыгажэннях адзення, дэкоры зброі, конскай вупражы, металічным рытуальным посудзе назіраецца працэс узмацнення дэкаратыўнасці і арнаментальнасці. Акрамя ўпрыгажэнняў выконваецца і дробная пластыка з металу, звязаная з рэлігійна-магічнымі і міфалагічнымі ўяўленнямі. Удасканальваецца тэхналогія выканання керамічных вырабаў, у іх дэкоры, акрамя арнаментальных матываў, выкарыстоўваюцца выявы жывёл, людзей.