Першабытнае мастацтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 47:
== Неаліт ==
[[File:Algerien 5 0049.jpg|thumb|Сцэны палявання Тасілін-Аджэр. Сахара, Алжыр]]
У перыяд неаліту[[неаліт]]у (VI—II тыс. да н. э.) развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, удасканальванне палявання і рыбалоўства садзейнічалі паляпшэнню прылад працы, зменам у прыёмах, тэхналогіі будаўніцтва, узнікненню ганчарства, ткацтва, апрацоўкі скур. Гэта сведчыць аб аселасці пражывання людзей, іх большых матэрыяльных запатрабаваннях. Адбываецца пераход ад матрыярхату да патрыярхату. Цывілізацыйныя працэсы хутчэй за ўсё працякалі ў рэгіёнах са спрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі — у Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі, пазней — на тэрыторыях Паўднёва-Усходняй Еўропы. Утвараюцца ясна выказаныя лакальныя асаблівасці на тэрыторыях, дзе пражывалі людзі, узнікаюць варыянты неалітычнага мастацтва, як, напрыклад, у Егіпце, Індыі ці Кітаі.
 
Неалітычныя майстры імкнуліся да максімальнай рэалістычнасці выяў. Па іх разуменню гэта было важна для паспяховага палявання, станавілася часткай своеасаблівай вытворчай магіі. Разам з тым, для чалавека прыродныя стыхіі былі грознымі сіламі, патрэбна было адлюстраваць у мастацтве такія вобразы і з'явы, як агонь, неба, вада, сонца, маланка, вецер, зямля, эквівалентаў якіх ва ўстойлівых рэалістычных абазначэннях чалавека дагэтуль не існавала. Так фарміруецца сукупнасць стылізаваных абстрактных матываў, што паступова склаліся ў завершаны арнамент. Асноўнымі яго элементамі былі круг, ромб, трохвугольнік, крыж, свастыка; яны выкарыстоўваліся як паасобку, так і ў спалучэннях у выявах, дэкоры прадметаў. Нават калі паказваліся фігуры людзей, жывёлы, птушкі, яны стылізаваліся ў такой ступені, што набывалі выгляд сімвалічнага абазначэння.