Першабытнае мастацтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 60:
Важны здабытак эпохі — манументальная архітэктура; яе ўзнікненне звязана з развіццём рэлігійных уяўленняў чалавека, прымітыўных навуковых назіранняў. Гэта сведчанне тэхнічнага ўмення ўзводзіць вялікія па памерах збудаванні, а таксама адлюстраванне новых духоўных, рэлігійных і эстэтычных запатрабаванняў асобы. Вядомы тры тыпы манументальных пабудоў таго часу — менгіры, дальмены і кромлехі, за якімі замацавалася назва «[[мегалітычныя збудаванні]]». Рэшткі іх знаходзяцца ў розных частках свету, але асабліва многа іх у Еўропе і Азіі.
 
[[Выява:pollnabrone.jpg|thumb|Дальмен у Ірландыі]][[Менгіры]] — гэта асобна стаячыя слупы, вышыня якіх дасягае 20 м і болей. [[Дальмены]] складзеныя з двух ці чатырох вертыкальна пастаўленых камянёў, якія перакрыты гарызантальна пакладзенай адной або некалькімі плітамі. Складанымі мегалітычнымі пабудовамі з'яўляюцца [[кромлехі]] — каменныя слупы, якія пастаўлены па кругу і перакрыты гарызантальна пакладзенымі плітамі.
 
Аб асаблівасцях выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва эпохі бронзы можна меркаваць па матэрыялах пахаванняў. Звычайна гэта былі шматметровай вышыні насыпы, пад якімі змяшчалі цела нябожчыка і рэчы, неабходныя яму ў замагільным жыцці. Адно з багацейшых пахаванняў эпохі бронзы — Майкопскі курган (Паўночны Каўказ, сяр. III тыс. да н. э.). Сярод прадметаў, знойдзеных у ім — залатыя і сярэбраныя рэльефныя выявы быкоў, ільвоў, сярэбраныя кругладонныя сасуды, разнастайныя ўпрыгажэнні. Такога ж характару рэчы знойдзены ў курганах Закаўказзя.