Кінетычная тэорыя газаў: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Кінеты́чная тэо́рыя ідэа́льнага га́зу''' тлумачыць тэрмадынамічныя ўласц... |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 18:22, 28 снежня 2007
Кінеты́чная тэо́рыя ідэа́льнага га́зу тлумачыць тэрмадынамічныя ўласцівасці газаў, зыходзячы з іх малекулярнай будовы і таго, што кожная малекула газу рухаецца па законах механікі. Яна прыдатная для цел, уласцівасці якіх адпавядаюць уласцівасцям ідэальных газаў.
Асноўнае ўраўненне кінетычнай тэорыі вызначае залежнасць ціску газу ад кінетычнай энергіі яго малекул. З гэтага ўраўнення вынікае, што тэмпература цела ёсць мера кінетычнай энергіі яго часціц.