Розніца паміж версіямі "Вавілон"

141 байт дададзены ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (лінкі)
др
'''Вавілон''' (шумерскае Кадынгіра, акадскае Бабілу) — у старажытнасці горад у [[Месапатамія|Месапатаміі]] на р. [[Еўфрат]]; руіны — каля сучаснага г. Хіла ([[Ірак]]). Паводле [[біблія|біблейскага]] падання назву атрымала ад сталічнага горада, пабудаванага [[Німрод]]ам, адным з нашчадкаў [[Хам]]а.
 
== Гісторыя ==
[[File:Plan of Babylon RB.JPG|thumb|План старажытнага Вавілона]]
Уперпшню згадваецца пад канец ІІІ тыс. да н.э. 3 пач. ІІ тыс. да н.э. культурны цэнтр Пярэдняй Азіі. Пры цару [[Хамурапі]] (1792—50 да н.э.) стаў сталіцай [[Вавілонія|Вавілоніі]]. Каля 1595 да н.э. захоплены [[хеты|хетамі]], каля 1518 — касітамі. Пасля 1250 да н.э. неаднаразова трапляў пад уладу Асірыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у Новававілонскі перыяд (Халдзейскае царстеа) пры царах Набапаласару (625—605 да н.э.) і [[Навухаданосар II|Навухаданосару II]] (605—562 да н.э.). У 612 г. да н.э. Мідыя ў саюзе з Вавілонам заваёўвае [[Асірыя|Асірыю]]. 3 гэтага часу Вавілон становіцца буйным гандлёвым, культурным і рэлігійным цэнтрам, вялікім, прыгожым і добра ўмацаваным горадам. Яго архітэктура развіваецца ў цеснай сувязі з выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Пры цараванні Навухаданосара II у дзяржаве разгортваецца грандыёзнае будаўніцтва.
 
Мастацтва Вавілона — адна з яркіх старонак культуры Пярэдняй Азіі, але яго развіццё было параўнаўча нядоўгім. У сярэдзіне VI ст. да н.э. дзяржаву заваявалі войскі Ахеменідаў, аднаго з плямён Іранскага нагор'я. Пасля заваявання [[Кір II Вялікі|Кірам II]] ([[539 да н.э.]]) і [[Дарый I|Дарыем I]] ([[522 да н.э.]]) Вавілон адна са сталіц дзяржавы Ахеменідаў. Гэтая дзяржава існавала да [[331]] і была заваявана [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]]. Да ІІ ст. н.э. Вавілон заняпаў.
 
== Архітэктура ==
[[File:Ishtar gate Pergamon Museum.JPG|thumb|«Брама багіні Іштар». Каля 570 да н.э.]]
Расхопкамі нямецкага археолага Р. Колвдэвея ў 1898—1917 узноўлены план горада VII—VI сг. да н.э. і архітэктурны ансамбль, створаны ў перыяд росквіту Вавілона пры цару Навухаданосару ІІ. У I—VI ст. да н.э. Вавілон — выцягнуты ў плане прамавугольнік (плошча каля 10 км²), падзелены р. Еўфрат на дзве часткі (Стары і Новы горад), абкружаны цаглянымі вонкавымі і ўнутранымі сценамі з зубчастымі вежамі і 8 варотамі, названымі імёнамі багоў. Ён быў абнесены магутнымі сценамі вышынёй каля 12 м, у якіх зроблена восем брам, прысвечаных розным багам. Самай вялікай з'яўлялася «Брама багіні Іштар». Яна складалася з чатырох квадратных у плане вежаў, паміж якімі знаходзіўся арачны праход. Вонкавыя плоскасці зубчатых вежаў ўпрыгожвалі выявы быкоў, фантастычных жывёл — драконаў («мушрушаў»), грыфонаў са змяінымі галовамі, тулавамі, пакрытымі луской, нагамі, падобнымі на лапы сабак або птушак. Выкладзеныя з кафлі-цэглы, выявы былі сімваламі багіні Іштар і бога Мардука. Колеры рэльефаў — блакітны, чырвоны, жоўты і белы — стваралі ўрачыстае уражанне, прываблівалі незвычайнасцю форм, гарманічным спалучэннем фарбаў. Убранне «брамы» дапаўнялі арнаменты, якія размяшчаліся ў выглядзе фрызаў па нізе сцен, у завяршэннях вежаў, вакол арак праходаў.
 
У Вавілоне існавала некалькі царскіх рэзідэнцый — умацаваных палацавых комплексаў, збудаванні якіх традыцыйна групаваліся вакол адкрытых двароў. Напрыклад, у так званым Паўднёвым палацы меліся разнастайныя памяшканні жылога і гаспадарчага прызначэння, а таксама вялікая тронная зала, аздобленая пышнымі дэкаратыўнымі пано з паліванай цэглы, выявамі свяшчэнных ільвоў-ахоўнікаў. У комплекс палаца ўваходзілі і «вісячыя сады Семіраміды» (адно з сямі дзівосаў свету), якія размяшчаліся на тэрасах са скляпеністымі перакрыццямі. Па-за горадам размяшчаўся летні палац Навухаданосара II.
 
Мастацтва Вавілона — адна з яркіх старонак культуры Пярэдняй Азіі, але яго развіццё было параўнаўча нядоўгім. У сярэдзіне VI ст. да н.э. дзяржаву заваявалі войскі Ахеменідаў, аднаго з плямён Іранскага нагор'я. Пасля заваявання [[Кір II Вялікі|Кірам II]] ([[539 да н.э.]]) і [[Дарый I|Дарыем I]] ([[522 да н.э.]]) Вавілон адна са сталіц дзяржавы Ахеменідаў. Гэтая дзяржава існавала да [[331]] і была заваявана [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]]. Да ІІ ст. н.э. Вавілон заняпаў.
 
[[File:The historical city of Babylon.jpg|thumb|center|600px|Панарама старажытнага горада]]