Чатэм (астравы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
Карэннымі насельнікамі астравоў Чатэм з'яўляліся ''[[марыоры]]'', народ [[палінезійцы|палінезійскага]] паходжання. Яны называлі сваю радзіму Рэкоху (''Rekohu'', літаральна "імглістае неба"). Навазеландскім [[маары]] яна была вядома пад назвай Варэкаўры (''Wharekauri'').
 
[[29 лістапада]] [[1791]] г. астравы былі адкрытыя экспедыцыяй [[Джордж Ванкувер|Джорджа Ванкувера]], названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі "ЧатамЧатэм" і абвешчаны ўладаннем [[Вялікабрытанія|Брытаніі]].
 
[[19 лістапада]] [[1835]] г. з дапамогай брытанскіх гандляроў астравы былі захоплены 400 маары з плямён ''Тама'' і ''Матунга'', якія практычна знішчылі марыоры, а ацалеўшых ператварылі ў бяспраўных рабоў. Малая частка марыоры выратавалася дзякуючы дапамоге [[Лютэранства|лютэранскіх]] місіянераў, якія апынуліся на востраве Чатэм у 1843 г.
 
Да пач. 1860-ых гг. брытанскія ўлады ўзялі кантроль над тэрыторыяй архіпелага. Ён быў падпарадкаваны цывільнай адміністрацыі [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Астравы з'яўляліся месцам высылкі непрымірымых маары, у тым ліку [[Тэ Коаці Арыкірангі Тэ Турукі|Тэ Коаці]], які [[4 ліпеня]] [[1868]] г. разам з іншымі зняволенымі захапіў судна "Рафлмэн" і збёг у Новую Зеландыю.
 
З сяр. XIX ст. на астравах сяліліся кітабоі, лаўцы рыбы і авечкагадоўцы еўрапейскага паходжання, якія разам з марыоры і, у меншай ступені, маары складаюць аснову сучаснага насельніцтва.
 
==Эканоміка==