Чатэм (астравы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
 
==Прырода і геаграфія==
Архіпелаг складаецца з двух буйных населеных астравоў - [[Востраў Чатэм|Чатэм]] і [[Востраў Піт|Піт]], а таксама мноства малых выспаў. Яны месцяцца на падводнай платформе Чатэм. Берагі астравоў скалістыя ці пакрытыя пяшчанымі выдмамі. На буйных аставах маюцца рэкі і азёры, а таксама вялікая лагуна Тэ-Ванга. Найвышэйшая кропка - горка Маўнгатэрэ (294 м.) на востраве Чатэм.
 
Клімат вільготны, прахалодны ўмераны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 15,1°C у лютым да 8°C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 855 мм. Амаль увесь час дзьмуць моцныя вятры.
 
На астравах амаль няма [[лес|лясоў]], засталося мала [[тарфяных]] [[балота|балот]]. Большая частка пакрыта лугамі, прыдатнымі для выпасу [[Авечка свойская|авечак]].
 
Жывёльны свет прадстаўлены пераважна шматлікімі птушкамі. Сярод іх эндэмічныя чатэмскія [[крумкач]]ы, [[кулікі-сарокі]], [[бакас]]ы, [[Галубіныя|галуб]]ы-''парэа'', чорныя [[Малінаўка, птушка|малінаўкі]] і інш. Да берагоў прыплываюць шматлікія [[ластаногія]].
 
==Гісторыя==