Базіліка Санта-Крочэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні|Санта-Крочэ}}
[[Выява:View from Giotto IMG 4601.JPG|right|thumb|350px|Царква Санта-Крочэ]]
'''Базіліка Санта-Крочэ''' (італ. Basilica di Santa Croce, Царква Святога Крыжа) размешчана ў самым цэнтры [[горад Фларэнцыя|Фларэнцыі]]. З'яўляецца адной з самых папулярных турыстычных славутасцяў горада. Самая буйная ў свеце францысканская царква, знакамітая фрэскамі [[Джота]] і магільніцамі вялікіх людзей Італіі.
 
== Гісторыя ==
Паводле легенды, царква была заснавана самім святым [[Францыск Асізскі|Францыскам Асізскім]]. Францыск Асізскі сканаў у [[1226]] годзе, а ўжо праз два гады быў прылічаны да ліку святых. Да [[1229]] адносіцца згадка пра царкву, прысвечанай яму. Будаўніцтва царквы на месцы, раней занятым гэтым будынкам, было пачата [[12 мая]] [[1294]] года (магчыма, Арнольфа ды Камбія). Фінансаванне будаўніцтва ажыццяўлася на сродкі заможных сем'яў Фларэнцыі. У [[1442]] царква была асвечана папам рымскім [[Яўген IV|Яўгенам IV]]. Вокны царквы ўпрыгожаны [[вітраж]]амі, якія пашыраюць яе інтэр'ер. Царква пабудавана ў форме егіпецкага Т-падобнага крыжа і з'яўляецца найбуйнейшым францысканскім храмам Італіі. З часам былі ажыццёўлены шматлікія перабудовы царквы. У другой палове XVI стагоддзя было разбурана шмат старажытных яе частак. Фрэскі Андрэа Арканьі былі схаваныя пад алтарамі працы Вазары. Стыль храма - [[готыка|гатычны]], па гэтай прычыне ён выглядае менш масіўным, чым Дуома (Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ). Царква ўпрыгожана мноствам фрэсак і скульптур працы Джота і іншых знакамітых мастакоў і скульптараў: [[Данатэла]], [[Антоніа Канова]], [[Тадэа Гадзі]], [[Антоніа Раселіна|Антоніа]] і [[Бернарда Раселіна]] і многіх іншых. Вылучаецца кафедра, выкананая Бенедэта дэ Маяна (1472) з барэльефамі, прысвечанымі святому Францыску.
 
<gallery>
Выява:Angel in Basilica of Santa Croce.jpg|Анёл з кветкай. [[XIV]] ст. (галерэя ўнутры Санта-Крочэ)
File:Franciscan symbol IMG 5082.JPG|Францысканскі сімвал на фасадзе
Выява:Santa Croce Florenz.jpg|Фасад Санта-Крочэ.
Выява:Florentone Santa Croce high altar RB.jpg|Алтар Санта-Крочэ.
Выява:Santa Croce IMG 4652.JPG|Адзін з вітражоў царквы Санта-Крочэ.
</gallery>
 
== Бібліяграфія ==
* ''Guida d'Italia, Firenze e provincia'' ("Guida Rossa"), Edizioni Touring Club Italiano, Milano 2007.
* Pierluigi De Vecchi ed Elda Cerchiari, ''I tempi dell'arte'', volume 1, Bompiani, Milano 1999 ISBN 88-451-7107-8.
* Manfred Wundram, ''«Kunstführer Florenz»'', Philipp Reclam GmbH, Stuttgart 1993, ISBN 3-15-010385-1, S. 165—184
* Toman, Rolf (Hrsg.): Die Kunst der italienischen Renaissance. Architektur&nbsp;— Skulptur&nbsp;— Malerei&nbsp;— Zeichnung. Köln 1994
* Zimmermanns, Klaus: Florenz. Köln [1984] 6. Auflage 1990
* Флоренция. История, искусство, фольклор. «Бекоччи Эдиторе», Флоренция, 2000.
* Великие соборы мира. Флоренция. М. 2004.
* Флоренция. История. Архитектура. Искусство. М. 2005.
 
== Спасылкі ==
{{commonscat-inline|Santa Croce (Florence)|Базіліка Санта-Крочэ}}
 
{{Славутасці Фларэнцыі}}
{{coord|43.768498|N|11.262311|E|type:landmark_region:IT|display=title}}
 
[[Катэгорыя:Славутасці Фларэнцыі]]
[[Катэгорыя:Храмы Фларэнцыі]]
[[Катэгорыя:Францысканскія цэрквы]]
 
[[bg:Санта Кроче (Флоренция)]]