Мікалай Мікалаевіч Яроменка (малодшы): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Мікала́й Мікала́евіч Яроменка-мало́дшы''' (14.2.1949, [[Віцебск]] — 27.05.2001) — акцёр [[тэатр]]а і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі.
 
Мікалай Яроменка-малодшы нарадзіўся [[14 лютага]] [[1949]] ў сям'і народнага артыста СССР [[МіклайМікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)|Мікалая Мікалаевіча Яроменка]] і народнай артысткі Беларускай ССР Галіны Аляксандраўны Арловай.
 
Пасля сканчэння школы ў 1967 вучыўся ў Інстытуце кінематаграфіі ў С. Герасімава і Т. Макаравай. Упершыню зняўся ў фільме свайго настаўніка «Каля возера» (1970), потым выканаў ролю лейтэнанта Драздоўскага ў фільме «Гарачы снег» (1972) па рамане Ю. Бондарава. Яго акцёрскі талент атрымаў прызнанне пасля фільма «Чырвонае і чорнае» (1977), дзе выканаў ролю Жульена Сарэля. Сыграў галоўную ролю ў фантастычным фільме «31 чэрвеня» (1979), трыумф акцёру прынёс выхад на экраны фільма «Піраты XX стагоддзя» (1980), калі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Советский экран», ён быў прызнаны лепшым акцёрам года. У 1995 дэбютаваў як рэжысёр, калі паставіў фільм «Сын за бацьку...», дзе галоўныя ролі выконвалі ён сам і яго бацька — Мікалай Яроменка-старэйшы. Здымаўся таксама ў фільмах «Царскае паляванне», «Снайпер», «Крыжаносец», «Абяцанне кахання». Адна з апошніх работ акцёра — фільм «Рыцарскі раман».