Крамянецкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Калегіум ==
Пабудаваны коштам Вішнявецкіх ў 1731-17431731—1743 гадах. Архітэктурны комплекс складаўся з касцёла, келляў і двух навучальных карпусоў. Езуіты прысвяцілі касцёл заснавальніку ордэна Ігтацію Лайолу і Станіславу Костцы. У калегіуме вялася падрыхтоўка настаўнікаў для езуіцкіх школ. У 1773 годзе паводле буды Папы Клімента XIV ордэн езуітаў быў скасаваны, а калегіум зачынены. Пазней у памяшканнях калегіума працавала падакруговая, а з 1783 акруговая свецкія школы.
 
== Гімназія ==
У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, Тадэвуш Чацкі разам з Гуга Калантаем на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: ніжэйшага (4 класа з годам навучання ў кожным класе) і вышэйшага (3 курсы з двума гадамі навучання ў кожным). У ніжэйшых класах выкладаліся пераважна мовы, у вышэйшых — матэматычныя і юрыдычныя навукі, славеснасць.
 
У 1806, па запрашэнні Чацкага, ў калегіум прыехаў ірландскі садоўнік Дыянісій Макклер і пры ўдзеле прафесара В. Бесера заклаў парк і батанічны сад. У садзе былі сабраныя 8350 раслін розных відаў, іх насення і тронкі мог бясплатна атрымаць любы.
 
Ад 1807 года ў гімназіі рускую мову, літаратуру і гісторыю выкладаў Іван Аляксандраўскі.